Справка
Нарадзіўся 09.08.1903 (27.07.1903 па ст. ст.), в. Курашчаны, Суражскі павет, Віцебская губерня (сучас. в. Курушчані, Віцебскі раён, Віцебская вобласць). Урач-отарыналарынголаг. Доктар медыцынскіх навук (1971), дацэнт (1952). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1928).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне склеромнай хваробы; марфалогія нервовай сістэмы гартані чалавека; лячэнне глухаты.
Месца працы, пасада: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1928–1941, клінічны ардынатар, старшы ардынатар, асістэнт клінікі вуха, горла, носа, з 1934 – асістэнт кафедры ЛОР-хвароб; у 1944–1945 – дацэнт кафедры); Міністэрства аховы здароўя БССР (1943–1949, намеснік міністра); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1945–1973; у 1945–1972 – загадчык кафедры отарыналарынгалогіі, з 1972 – дацэнт); Беларускі НДІ экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў (з 1974, старшы навуковы супрацоўнік-кансультант).
Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалі.
Памёр 00.00.0000.
Варыянтная форма
Âŭstaf'eŭ, Mіkalaj Cіmafeevіč (1903— ) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Материалы к изучению проблемы склеромной инфекции : (вопросы эпидемиологии, этиологии и патогенеза, морфологии нервной системы, клиники, диагностики, лечения и профилактики) : доклад, обобщающий опубликованные работы, представленные для защиты диссертации доктора медицинских наук / Н. Т. Евстафьев. — Минск, 1969.
Яўстаф'еў Мікалай Цімафеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 318.
Евстафьев Николай Тимофеевич // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 257—258.
Евстафьев Николай Тимофеевич // Гордость здравоохранения Витебщины : биографический справочник / Н. И. Степаненко, Ю. Н. Степаненко. — Витебск, 2009. — С. 75—76.
Сайт Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.
zСайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Персанальная старонка.