На главную |
---|
Справка
Лазюк, Генадзь Ільіч (доктар медыцынскіх навук ; генетыка ; 1927—2021) |
Нарадзіўся 02.04.1927, г. Мінск. Вучоны ў галіне медыцынскай генетыкі. Доктар медыцынскіх навук (1976), прафесар (1978). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1995), Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1986), Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (1992–2014), Расійскай АН (2014). Заснавальнік медыка-генетычнай службы Беларусі.
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1950).
Навуковыя інтарэсы: фенатыпічныя праявы і дыягностыка храмасомных сіндромаў, сіндромаў парокаў развіцця нехрамасомнай этыялогіі, эпідэміялогіі парокаў развіцця; арганізацыя сістэмы генетычнага маніторынгу ў Беларусі; генетычныя наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС; метады прафілактыкі спадчыннай паталогіі.
Месца працы, пасада: Мазырская абласная бальніца (з 1950, патолагаанатам); Аблспажыўсаюз (Мазыр; з 1957, санітарны ўрач); Дарожная бальніца Беларускай чыгункі (Мінск; з 1959, загадчык патолагаанатамічнага аддзялення); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 1967, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі; і з 2005 – галоўны навуковы супрацоўнік, прафесар кафедры паталагічнай анатоміі); НДІ спадчынных і прыроджаных захворванняў (Мінск; 1981–2005, дырэктар).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (2000).
Памёр 08.10.2021.
Варыянтная форма
Lazjuk, G. I. (1927—2021) (англійская мова) |
Lazûk, Genadz' Іl'іč (1927—2021) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Педыятрычны факультэт |
Лазюк, Геннадий Ильич (доктор медицинских наук ; генетика ; 1927—2021) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Патологическая анатомия и дифференциальный диагноз хромосомных болезней, обусловленных изменениями в системе аутосом : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.15 / Лазюк Геннадий Ильич. ― Каунас, 1974.
Лазюк Геннадий Ильич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 396.
Лазюк Генадзь Ільіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 103.
Лазюк Геннадий Ильич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 426—427.
Памяти Геннадия Ильича Лазюка // Здравоохранение. — 2021. — № 11. — С. 74.
"Google Scholar".
"eLIBRARY.RU".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |