unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Лазюк, Інеса Ільінічна (кандыдат медыцынскіх навук ; прамянёвая дыягностыка ; рэнтгеналогія ; нар. 1928)

    Нарадзілася 20.03.1928, ст. Славечна, Ельскі раён, Гомельская вобласць. Урач-рэнтгенолаг, спецыяліст у галіне прамянёвай дыягностыкі. Кандыдат медыцынскіх навук (1965), прафесар (1992).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1950).
    Навуковыя інтарэсы: прымяненне новых метадаў рэнтгеналагічнага даследавання; рэнтгеналагічная дыягностыка неадкладных станаў у дзяцей неанатальнага перыяду з паталогіяй органаў грудной поласці, прыроджаных парокаў развіцця сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм, захворванняў страўнікава-кішэчнага тракту ў дзяцей.
    Месца працы, пасада: Фельчарска-акушэрская школа г. Мазыра (1950–1951, выкладчык анатоміі і фізіялогіі); Мазырская абласная бальніца (1952–1958, урач-рэнтгенолаг); 1-я дзіцячая бальніца г. Мінска (1958–1959, рэнтгенолаг); 2-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска (1959–1963, рэнтгенолаг аддзялення грудной хірургіі); 5-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска (1962–1969); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (1969–2004; з 1979 – дацэнт кафедры рэнтгеналогіі, у 1980–1999 – загадчык кафедры прамянёвай дыягностыкі ў педыятрыі, у 1999–2004 – прафесар кафедры дыягнастычных тэхналогій); 1-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска (з 2004, урач-рэнтгенолаг).
    Узнагароды: значок "Отличнику здравоохранения", медаль ВДНГ СССР (1987) і інш.

        Варыянтная форма
    Lazûk, Іnesa Іl'іnіčna (нар. 1928)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Факультэт грамадскага здароўя і аховы здароўя
    Лазюк, Инесса Ильинична (кандидат медицинских наук ; лучевая диагностика ; рентгенология ; род. 1928) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Одномоментная двусторонняя бронхография под наркозом : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / И. И. Лазюк. — Минск, 1965.
    Лазюк Инесса Ильинична // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 396.
    Лазюк Інеса Ільінічна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 103.
    Лазюк Инесса Ильинична // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 138—139.
    Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Персанальная старонка.