Справка
Нарадзіўся 26.02.1928, в. Уздрыгалавічы, Мядзельскі раён, Мінская вобласць. Урач-гематолаг, хірург. Кандыдат медыцынскіх навук (1967).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1954).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне, распрацоўка і ўкараненне лекавага прэпарата мачавіны, выкарыстанне для ін'екцый пры чэрапна-мазгавых траўмах; праблемы здароўя донараў; гісторыя службы крыві і донарства Міншчыны.
Месца працы, пасада: Бакштанская ўчастковая бальніца (Іўеўскі раён, Гродзенская воблаць; 1954–1955, галоўны ўрач), Занарачанская ўчастковая бальніца (Мядзельскі раён; 1955–1957, галоўны ўрач), Маладзечанская абласная і гарадаская бальніцы (1957–1966; урач-хірург), Мінская абласная станцыя пералівання крыві (г. Маладзечна; 1957–2003, урач-гематолаг-трансфузіёлаг, у 1957–1992 – галоўны ўрач).
Узнагароды: ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966), Кастрычніцкай рэвалюцыі (1981), медаль "За доблестный труд", нагрудныя знакі імя М. І. Пірагова, "Знак Почета" Саюза таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца СССР, "Отличнику здравоохранения", "Отличнику санитарной службы" і інш.
Памёр 29.10.2011, пахаваны на радзіме.
Варыянтная форма
Svito, Franc Iosifavič (1928 —2011) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага (без анкеты).
Свито Франц Иосифович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2004. — Минск, 2004. — С. 249—250.
Свито Франц Иосифович // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 124.
Франц Иосифович Свито (к 60-летию со дня рождения) // Здравоохранение Белоруссии. — 1988. — № 5. — С. 74.
Франц Иосифович Свито: врач, ученый, рационализатор / Юлия Авчинникова // Архівы і справаводства. — 2018. ― № 2. ― С. 107―110.
Сайт "Музеи Беларуси".
Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.