unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Карабанаў, Аляксандр Кірылавіч (доктар геолага-мінералагічных навук ; кандыдат геаграфічных навук ; геалогія ; 1952—2019)

    Нарадзіўся 25.10.1952, г. Мінск. Геолаг. Доктар геолага-мінералагічных навук (2003), прафесар (2011). Кандыдат геаграфічных навук (1983). Акадэмік НАН Беларусі (2014).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1974), Інстытут геахіміі і геафізікі АН БССР (аспірантура, 1977).
    Навуковыя інтарэсы: чацвярцічная геалогія; палеагеаграфія; геамарфалогія; тэктоніка; геадынаміка; вывучэнне заканамернасцей будовы навейшых геалагічных фармацый, ледніковага марфагенезу і эвалюцыі буйных формаў рэльефу, гляцыятэктонікі.
    Месца працы, пасада: Інстытут геахіміі і геафізікі (1977–1979 і 1981–2008, з 1985 – старшы навуковы супрацоўнік, з 1992 – загадчык лабараторыі геалогіі і геадынамікі); СШ № 36 і № 17 (Мінск; 1979–1981 – настаўнік геаграфіі); Інстытут прыродакарыстання (2008–2019 – дырэктар і адначасова загадчык лабараторыі геадынамікі і палеагеаграфіі).
    Узнагароды: медалі "За трудовую доблесть" (1973), Францыска Скарыны (2018) і інш.
    Памёр 03.08.2019.

        Варыянтная форма
    Karabanaŭ, Alâksandr Kіrylavіč (1952—2019)

        Гл. таксама
    Інстытут прыродакарыстання (Мінск). Дырэктар
    Карабанов, Александр Кириллович (доктор геолого-минералогических наук ; кандидат географических наук ; геология ; 1952—2019) (на іншай мове)