Справка
Нарадзіўся 04.09.1939, в. Зазерка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. Геолаг, географ, геаэколаг, матэматык. Доктар геаграфічных навук (1989). Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1970), старшы навуковы супрацоўнік (1982).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (геаграфічны факультэт, 1960; матэматычны факультэт, 1970; аспірантура, 1970).
Навуковыя інтарэсы: прымяненне колькасных і матэматычных метадаў і камп'ютарнага мадэлявання ў геалагічных, геаэкалагічных і геаграфічных даследаваннях; сістэмна-структурная метадалогія аналізу ландшафтаў Беларусі; рацыянальнае прыродакарыстанне; марфаметрыя рэльефу Беларусі; гідрагеалагічныя даследаванні.
Месца працы, пасада: Віцебская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя (1960–1964, інжынер-глебазнавец); Лабараторыя геахімічных праблем АН БССР (1964–1967 – старшы інжынер); Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут (1967–1978 – малодшы навуковы супрацоўнік, старшы інжынер, старшы навуковы супрацоўнік аддзела гідрагеалогіі); Інстытут геахіміі і геафізікі (1978–1990; старшы навуковы супрацоўнік, з 1986 – вядучы навуковы супрацоўнік); Інстытут праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі (з 1990 – загадчык лабараторыі ўстойлівасці геаэкасістэм, з 1996 – мадэлявання геаэкасістэм, з 2002 – галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі кліматалогіі).
Памёр 31.08.2007.
Варыянтная форма
Sačok, Rygor Іvanavіč (1939—2007) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Падрабязней...