unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Маўрадыядзі, Пётр Арыстархавіч (магістр заалогіі ; заалогія ; гісталогія ; 1878—1933)

    Нарадзіўся 15.02.1878 (03.02.1878 па ст. ст.), г. Камянец-Падольск, Украіна. Заолаг, гістолаг. Магістр заалогіі (1915), прыват-дацэнт (1915).
    Адукацыя: Новарасійскі ўніверсітэт (Адэса; 1908).
    Навуковыя інтарэсы: будова клетак і ядзернага апарата ў прасцейшых; будова і развіццё грэгарын; працэсы выспявання палавых клетак і апладнення; мікрафаўна глебы Беларусі.
    Месца працы, пасада: Варшаўскі ўніверсітэт (1908–1911, выкладчык параўнальнай анатоміі, гісталогіі і эмбрыялогіі); біялагічныя лабараторыі Мурманска (1911–1912), Саратава (1915–1917), Севастопаля (1917); Данскі ўніверсітэт (Растоў-на-Доне; 1919–1923, прафесар заалогіі); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1923; у 1923–1928 – загадчык кафедры заалогіі, адначасова загадчык кафедры гісталогіі, з 1928 – загадчык кафедры гісталогіі і агульнай біялогіі); Беларускі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1930–1932, загадчык кафедры гісталогіі і агульнай біялогіі), адначасова Інстытут біялагічных навук (1931–1933, дырэктар); Дагестанскі медыцынскі інстытут (Махачкала; 1933, загадчык кафедры гісталогіі).
    Памёр 27.02.1933, пахаваны ў Мінску.

        Варыянтная форма
    Maŭradyâdzі, Pëtr Arystarhavіč (1878—1933)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Лячэбны факультэт
    Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (Мінск). Дырэктар
    Мавродиади, Петр Аристархович (магистр зоологии ; зоология ; гистология ; 1878—1933) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    К вопросу о сущности хромозом и их отношении к явлениям наследственности / П. А. Мавродиади. — Минск, 1925.
    К методике исследований почвенной микрофауны / П. А. Мавродиади. — Минск, 1925.
    Маўрадыядзі Пётр Арыстархавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 2018.
    Памяти профессор П. А. Мавродиади // Здравоохранение Белоруссии. — 1958. — № 6.— С. 65.
    Мавродиади Петр Аристархович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 93.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.