На главную |
---|
Справка
Івашкевіч, Алег Анатолевіч (доктар хімічных навук ; фізічная хімія ; хімія палімераў ; нар. 1954) |
Нарадзіўся 19.08.1954, г. Белая Царква, Украіна. Хімік, вучоны ў галіне фізічнай хіміі і высокамалекулярных злучэнняў. Доктар хімічных навук (1998). Акадэмік НАН Беларусі (2009).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1976).
Навуковыя інтарэсы: фізічная хімія працэсаў тэрмічнага раскладання і гарэння кандэнсаваных сістэм; фізіка-хімія азолаў; прыкладная квантавая хімія.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1976; з 1989 – загадчык лабараторыі агульнай хіміі, з 1994 – Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1997–2009 – дырэктар, у 2009–2015 – прарэктар па навуковай рабоце ўніверсітэта, у 2015–2019 – першы прарэктар, з 2020 – галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі хіміі кандэнсаваных асяроддзяў НДІ ФХП). Інфармацыя на 2023.
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (2016), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2012), медаль Францыска Скарыны (2009) і інш.
Варыянтная форма
Ivaškevič, Aleg Anatolevіč (нар. 1954) |
Ivashkevich, O. A. (нар. 1954) (англійская мова) |
Гл. таксама
Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем (Мінск) |
Ивашкевич, Олег Анатольевич (доктор химических наук ; физическая химия ; химия полимеров ; род. 1954) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Новые неорганические соединения и материалы на основе микро- и наноразмерных частиц: получение, свойства, применение / М. В. Артемьев, А. И. Лесникович, О. А. Ивашкевич. — Минск, 2015.
Ивашкевич Олег Анатольевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 703.
Івашкевіч Алег Анатолевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 393.
Ивашкевич Олег Анатольевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 116—117.
Олег Анатольевич Ивашкевич : к 60-летию со дня рождения. — Минск, 2014.
Сайт НДІ фізіка-хімічных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
Электронная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Электронны каталог Фундаментальнай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
"eLIBRARY.RU".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |