На главную |
---|
Справка
Гітгарц, Міхаіл Ілліч (доктар фізіка-матэматычных навук ; фізіка цвёрдага цела ; металазнаўства ; 1927—2020) |
Нарадзіўся 14.12.1927, г. Таржок, Калінінская (Цвярская) вобласць, Расія. Фізік, спецыяліст у галіне фізічнага матэрыялазнаўства і рэнтгенаструктурнага аналізу. Доктар фізіка-матэматычных навук (1980), прафесар (1989).
Адукацыя: Куйбышаўскі авіяцыйны інстытут (спецыяльнасць "Авіяматорабудаванне", 1951), Кіеўскі інстытут грамадзянскага паветранага флоту (аспірантура, 1960).
Навуковыя інтарэсы: тэарэтычныя і прыкладныя праблемы рэнтгенаструктурнага аналізу; даследаванне субмікраскапічнай будовы гетэрагенных крышталяў, механізмаў і кінетыкі фазавых ператварэнняў; умацаванне і разумацаванне дысперсійна-цвярдзеючых сплаваў і сталей.
Заснавальнік навуковай школы фізічнага матэрыялазнаўства.
Месца працы, пасада: Авіярамонтная база № 404 грамадзянскага паветранага флоту (Свярдлоўск; 1951–1956, старшы інжынер); Школа вышэйшай лётнай падрыхтоўкі грамадзянскага паветранага флоту (Ульянаўск; 1956–1957, выкладчык); Кіеўскі інстытут грамадзянскага паветранага флоту (1961–1964, асістэнт кафедры фізікі); Аб'яднаны інстытут машынабудавання (Мінск; з 1964, у 1965–1972 і 1981–1991 – загадчык лабараторыі, з 1991 – галоўны навуковы супрацоўнік).
Узнагароды: медалі ВДНГ СССР, Ганаровая грамата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і інш.
Памёр 00.00.2020.
Варыянтная форма
Gitgarc, Mihail Іllіč (1927—2020) |
Гл. таксама
Аб'яднаны інстытут машынабудавання (Мінск) |
Гитгарц, Михаил Ильич (доктор физико-математических наук ; физика твердого тела ; металловедение ; 1927—2020) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Закономерности дифракции рентгеновских лучей на полях упругих межфазовых деформаций и субмикроскопическая структура стареющих сплавов : автореферат диссертации ... доктора физико-математических наук : 01.04.07 / Гитгарц Михаил Ильич. — Киев, 1978.
Гитгарц Михаил Ильич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 41.
Гітгарц Міхаіл Ілліч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 278.
Гитгарц Михаил Ильич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Люди дела : энциклопедия. — Минск, 1999. — С. 258.
Михаил Ильич Гитгарц : (к 90-летию со дня рождения) // Механика машин, механизмов и материалов. — 2018. ― №1 (42). ― С. 89―90.
Белорусская академическая наука : 100 лет / Национальная академия наук Беларуси. — 2-е изд., дополненное. — Минск, 2022. (Інфарм. на с. 376 – Гитгарц М. И. (1927–2020))
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |