На главную |
---|
Справка
Лахвіч, Фёдар Адамавіч (доктар хімічных навук ; нар. 1945) |
Нарадзіўся 12.04.1945, в. Грабава, Ленінскі раён, Пінская вобласць (сучас. Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць). Доктар хімічных навук (1987), прафесар (1991. Акадэмік НАН Беларусі (2000).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1967).
Навуковыя інтарэсы: хімія прыродных біялагічна актыўных злучэнняў і іх аналагаў.
Каля 100 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Месца працы, пасада: Інстытут арганічнай хіміі імя М. Д. Зялінскага АН СССР (1967–1971); Інстытут фізіка-арганічнай хіміі АН БССР (1971–1974, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1973 – загадчык лабараторыі хіміі стэроідаў); Інстытут біяарганічнай хіміі (з 1974, загадчык лабараторыі хіміі стэроідаў, з 1981 – лабараторыі хіміі простагландынаў, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 2000 – в. а. дырэктара, у 2002–2011 – дырэктар); НАН Беларусі (1997–2002, галоўны вучоны сакратар), адначасова Аддзяленне хіміі і навук аб Зямлі (2002–2004, акадэмік-сакратар), Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне "Хімічны сінтэз і біятэхналогіі" (2008–2011, генеральны дырэктар).
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996), ордэн Пашаны (2009), медаль Францыска Скарыны (1999) і інш.
Варыянтная форма
Lahvič, Fëdar Adamavіč (нар. 1945) |
Lakhvich, F. A. (нар. 1945) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Енольные производные циклических β-трикетонов в реакциях с некоторыми нуклеофилами : автореферат диссертации ... кандидата химических наук : 072 / Ф. А. Лахвич. — Москва, 1971.
Лахвич Федор Адамович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 417—418.
Лахвіч Фёдар Адамавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 164.
Лахвич Федор Адамович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 162—163.
Федор Адамович Лахвич : (к 70-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя хімічных навук. - 2015. ― № 2. ― С. 116―120 : ил.
Сайт Інстытута біяарганічнай хіміі. Персанальная старонка.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |