![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Пясецкі, Сцяпан Сцяпанавіч (доктар тэхничных навук ; матэрыялазнаўства ; хімічная тэхналогія ; палімеры ; 1949—2020) |
Нарадзіўся 21.08.1949, в. Аляксейкі, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць. Вучоны ў галіне палімернага матэрыялазнаўства, тэхналогіі палімераў і кампазіцыйных матэрыялаў на іх аснове. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (2000). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2014).
Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць "Тэхналогія і перапрацоўка пластычных мас і шклапластыка", 1971).
Навуковыя інтарэсы: палімернае матэрыялазнаўства; хімічная тэхналогія палімерных кампазітаў; міжфазныя з'явы ў гетэрагенных палімерзмяшчальных сістэмах.
Больш за 150 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Месца працы, пасада: Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага (з 1971, з 1992 – загадчык лабараторыі, з 2004 – загадчык аддзела "Тэхналогія палімерных кампазітаў").
Узнагароды: прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1975), НАН Беларусі (2008), ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2012), НАН Беларусі (1998), Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2005) і інш.
Памёр 08.04.2020.
Варыянтная форма
Pesetskii, S. S. (1949—2020) (англійская мова) |
Pâseckі, Scâpan Scâpanavіč (1949—2020) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Разработка металлополимерных и смесевых полимерных машиностроительных материалов на основе гетероцепных термопластов : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.02.01 / Песецкий Степан Степанович. — Гомель, 1992.
Песецкий Степан Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 36.
Пясецкі Сцяпан Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 161.
Песецкий Степан Степанович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 470—471.
Фанат науки [Песецкий Степан Степанович] / С. Щербаков // Путь в науку. — Гомель, 2006. — Вып. 3 : Очерки о докторах и профессорах – выпускниках и сотрудниках вузов и НИИ Гомельщины. ― С. 201―205.
Песецкий Степан Степанович (21.08.1949 – 08.04.2020) // Полимерные материалы и технологии. — 2020. — Т. 6, № 2. — С. 86—88.
Памяти Стапана Степановича Песецкого // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук. — 2020. — Т. 65, № 2. — C. 254—255.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |