![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Харытановіч, Фёдар Мікалаевіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; лясная гаспадарка ; 1905—1985) |
Нарадзіўся 19.09.1905, в. Нача, Крупскі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне лесаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1954), прафесар (1954).
Адукацыя: Харкаўскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства (1926).
Месца працы, пасада: Вялікаандольскі лясгас (п. г. т. Камсамольскі, Данецкая вобласць; 1926–1927), Марыупальская лясная доследная станцыя (1927–1931), Крымская абласная лясная доследная станцыя (1931–1933, дырэктар), Цэнтральна-Чарназёмная лясная доследная станцыя (1933–1935, дырэктар), Марыупальская агралесамеліярацыйная доследная станцыя (1935–1937, дырэктар), Украінскі НДІ агралесамеліярацыі (1937–1941, дырэктар), Вышэйшы ваенны гідраметэаралагічны інстытут (1941–1943, дацэнт), Таджыкскі НДІ плода-вінаграднай і агародніннай гаспадаркі (Ленінабадскі навукова-доследны пункт; 1943–1946, дырэктар), Ленінабадскае абласное ўпраўленне сельскай гаспадаркі (1946–1947, нам. начальніка), Ленінабадскі педагагічны інстытут (1947–1948, дацэнт), Усесаюзны НДІ лесаводства і механізацыі сельскай гаспадаркі (1948–1959, нам. дырэктара па навуковай рабоце), Беларускі НДІ лясной гаспадаркі (1959–1964, дырэктар), Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1960, у 1969–1975 – загадчык кафедры фізіялогіі раслін і асноў сельскай гаспадаркі, 1975–1985 – кафедры батанікі і фізіялогіі раслін, дэкан факультэта, прарэктар па вучэбнай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: біялогія і экалогія дрэвавых і кустарнікавых парод, заканамернасці іх росту і развіцця; полеахоўныя лясныя палосы.
Узнагароды: ордэны Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга і інш.
Памёр 13.09.1985.
Варыянтная форма
Harytanovič, Fëdar Mikalaevič (1905—1985) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Дуб в степном лесоразведении СССР : автореферат диссертации ... доктора сельскохозяйственных наук / Ф. Н. Харитонович. ― [Москва, 1953].
Анкета вучонага (без анкеты).
Харытановіч Фёдар Мікалаевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 34.
Харытановіч Фёдар Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 556.
З поўнай аддачай сіл : [Ф. М. Харытановіч] / Л. Сапегін, А. Палуян // Университет профессорский. — Гомель, 2005. — С. 349—352.
Сайт біялагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |