Справка
Нарадзіўся 30.03.1933, г. Ленінград (Санкт-Пецярбург), Расія. Фізік, спецыяліст у галіне спектраскапіі і люмінесцэнцыі мнагаатамных малекул. Доктар фізіка-матэматычных навук (1970), прафесар (1976). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1994).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1956), Інстытут фізікі АН БССР (аспірантура, 1959).
Навуковыя інтарэсы: спектраскапія і люмінесцэнцыя макрацыклічных тэтрапірольных злучэнняў і іх комплексаў з металамі, уключаючы біялагічна важныя злучэнні тыпу хларафілу і гему; новыя нанаструктураваныя матэрыялы, якія атрыманы золь-гель-метадам і актываваныя рознымі малекуламі тэтрапіролаў.
15 аўтарскіх пасведчанняў.
Месца працы, пасада: Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава (1959–1992, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, у 1972–1992 – загадчык лабараторыі люмінесцэнцыі; з 2007 – галоўны навуковы супрацоўнік); Інстытут малекулярнай і атамнай фізікі (1992–2007, загадчык лабараторыі).
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія СССР (1986), Дзяржаўная прэмія БССР (1980), медалі.
Памёр 17.05.2023.
Варыянтная форма
Salaŭëŭ, Kanstancіn Mіkalaevіč (1933—2023) |
Solovyov, K. N. (1933—2023) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Люминесценция порфиринов и металлопорфиринов : автореферат диссертации ... доктора физико-математических наук : 01.044 / К. Н. Соловьев. — Минск, 1969.
Соловьев Константин Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 31.
Салаўёў Канстанцін Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 103.
Соловьев Константин Николаевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 514—515.
Памяти Константина Соловьева // Навука. — 2023. — 30 мая (№ 22). — С. 7.
Константин Николаевич Соловьев : (к 90-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-матэматычных навук. — 2023. — T. 59, № 1. — С. 87—88.
"eLIBRARY.RU".