unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Жданок, Сяргей Аляксандравіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; фізіка ; нар. 1953)

    Нарадзіўся 20.01.1953, г. Мінск. Фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар (2006). Акадэмік НАН Беларусі (2003).
    Адукацыя: Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут (1976).
    Навуковыя інтарэсы: фізіка і хімія нераўнаважных працэсаў і іх тэхнічных дадаткаў; тэарэтычныя асновы нелінейнай вагальнай кінетыкі; распрацоўка тэхналагічных працэсаў, заснаваных на выкарыстанні нераўнаважных уласцівасцей газаў і плазмы.
    Больш за 30 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
    Месца працы, пасада: Інстытут цепла- і масаабмену імя А. У. Лыкава (1979–2002, з 1983 – загадчык лабараторыі, кіраўнік аддзялення; у 2005–2009 – дырэктар); НАН Беларусі (2002–2004 – галоўны вучоны сакратар, з 2004 – акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук); Навукова-вытворчае прадпрыемства "Перспектыўныя даследаванні і тэхналогіі" (з 2009, старшыня навукова-тэхнічнага савета).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (2008), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2002), медаль Францыска Скарыны (2002) і інш.

        Варыянтная форма
    Ždanok, Sârgej Alâksandravіč (нар. 1953)
    Zhdanok, S. A. (нар. 1953) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава (Мінск). Дырэктар
    Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Мінск). Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук
    Жданок, Сергей Александрович (доктор физико-математических наук ; физика ; род. 1953) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Колебательная релаксация молекулярных газов в сильно неравновесных условиях : диссертация ... доктора физико-математических наук : 01.04.14 : защищена 00.00.0000 : утверждена 00.00.1994 / Жданок Сергей Александрович. — Минск, 1993.
    Жданок Сергей Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 523.
    Жданок Сяргей Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 385.
    Жданок Сергей Александрович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 110—111.
    БД ЦНБ НАН Беларусі "НАН Беларуси в лицах".