unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Яругін, Мікалай Паўлавіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; матэматыка ; 1907—1990)

    Нарадзіўся 14.05.1907, станіца Вялікакняжацкая (г. Пралетарск), Растоўская вобласць, Расія. Матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1943), прафесар (1944). Акадэмік АН БССР (1956). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Новачаркаскі індустрыяльна-земляробчы тэхнікум (1928), Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (1932; аспірантура, 1935).
    Навуковыя інтарэсы: тэорыя лінейных дыферэнцыяльных сістэм; аналітычная тэорыя лінейных і нелінейных дыферэнцыяльных ураўненняў; тэорыя ўстойлівасці; гісторыя матэматыкі і механікі; рашэнне праблемы Пуанкарэ і асобных выпадкаў праблемы Рымана.
    Адзін з заснавальнікаў беларускай матэматычнай школы.
    Месца працы, пасада: Ленінградскі металургічны інстытут (1931–1933); Ленінградскі інстытут кінаінжынераў (1933–1938); Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1934, асістэнт кафедры матэматычнага аналізу, з 1937 – дацэнт кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў, з 1943 – прафесар, з 1944 – загадчык кафедры, з 1949 – дэкан), адначасова Матэматычны інстытут АН СССР. Ленінградскае аддзяленне (у 1939–1941 – навуковы супрацоўнік, у 1952–1956 – дырэктар); Інстытут матэматыкі АН БССР (1956–1990; загадчык лабараторыі дыферэнцыяльных ураўненняў, у 1959–1977 – дырэктар, у 1982–1986 – загадчык лабараторыі аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, з 1986 – старшы навуковы супрацоўнік-кансультант лабараторыі тэорыі ўстойлівасці).
    Узнагароды: званні "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1967), Герой Сацыялістычнай Працы (1969), Дзяржаўная прэмія СССР (1950), ордэны Айчыннай вайны II ступені (1944), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967), Леніна (1969) і інш.
    Памёр 12.02.1990.

        Варыянтная форма
    Ârugіn, Mіkalaj Paŭlavіč (1907—1990)

        Гл. таксама
    Інстытут матэматыкі (Мінск). Дырэктар
    Еругин, Николай Павлович (доктор физико-математических наук ; математика ; 1907—1990) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Еругин Николай Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 508.
    Яругін Мікалай Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 304.
    Еругин Николай Павлович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 109—110.
    Николай Павлович Еругин : (к 100-летию со дня рождения) / составители: В. В. Амелькин, А. А. Леваков. ― Минск, 2007.
    Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях".