unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Гораў, Канстанцін Васілевіч (кандыдат тэхнічных навук ; металазнаўства ; 1904—1988)

    Нарадзіўся 25.09.1904, в. Лінёва, Сямёнаўскі павет, Ніжагародская губерня (сучас. Борскі раён, Ніжагародская вобласць), Расія. Вучоны ў галіне металазнаўства і тэрмічнай апрацоўкі металаў. Кандыдат тэхнічных навук (1937), дацэнт (1935). Акадэмік АН БССР (1938). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1938–1947).
    Адукацыя: Маскоўскі інстытут каляровых металаў і золата (1930).
    Навуковыя інтарэсы: устанаўленне агульных заканамернасцей фарміравання структуры важнейшых тэхнічных сплаваў у залежнасці ад іх складу, умоў крышталізацыі, рэжымаў тэрмічнай і механічнай апрацоўкі; распрацоўка высокатрывалага чыгуну з шарападобным графітам, мадыфікаванага магніем і цэрыем; пабудова метастабільных дыяграм металічных сістэм пры хуткаснай крышталізацыі сплаваў.
    7 аўтарскіх пасведчанняў.
    Месца працы, пасада: Маскоўскі інстытут каляровых металаў і золата (1933–1938, асістэнт, дацэнт кафедры металазнаўства); АН БССР (1938–1947, прэзідэнт); Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР (1947–1988; у 1947–1948 – дырэктар, у 1950–1973 – загадчык лабараторыі металазнаўства, з 1973 – старшы навуковы супрацоўнік-кансультант), адначасова АН БССР (1947 – акадэмік-сакратар, у 1969–1973 – віцэ-прэзідэнт, у 1973–1975 – в. а. акадэміка-сакратара Аддзялення фізіка-тэхнічных навук).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР" (1968), Дзяржаўная прэмія БССР (1978), ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1939, 1971) і інш.
    Памёр 26.07.1988.

        Варыянтная форма
    Goraŭ, Kanstancіn Vasіlevіč (1904—1988)

        Гл. таксама
    Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Мінск)
    Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Мінск). Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук
    Фізіка-тэхнічны інстытут (Мінск). Дырэктар
    Горев, Константин Васильевич (кандидат технических наук ; металловедение ; 1904—1988) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Горев Константин Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 129.
    Гораў Канстанцін Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 357.
    Горев Константин Васильевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 86—87.
    Академик Горев Константин Васильевич : 100 лет со дня рождения / [составитель Л. П. Ходарина]. — Минск, 2004.
    Биобиблиографический указатель научных трудов академика АН БССР К. В. Горева : (к 80-летию со дня рождения) / [составители: Т. В. Стасюк, Л. Р. Дудецкая, Л. П. Музалева]. — Минск, 1984.
    БД ЦНБ НАН Беларусі "НАН Беларуси в лицах".