Справка
Нарадзілася 23.12.1907 (10.12.1907 па ст. ст.), с. Мусіна, Арэнбургская губерня, Расія. Урач-траўматолаг-артапед. Доктар медыцынскіх навук (1950), прафесар (1952). Галоўны траўматолаг-артапед Міністэрства аховы здароўя БССР (1961–1972).
Адукацыя: 1-ы Ленінградскі медыцынскі інстытут (1930).
Навуковыя інтарэсы: лячэнне параненых і пацярпелых у Вялікай Айчыннай вайне; аператыўныя метады лячэння пухлін касцей, прыроджаных вывіхаў бядра; пытанні арганізацыі траўматалагічнай і артапедычнай дапамогі ў БССР.
Месца працы, пасада: Чэлябінскі трактарны завод. Бальніца (1930–1934, ардынатар хірургічнага аддзялення); Дзяржаўны інстытут фтызіятрыі, артапедыі і неўралогіі (Мінск; 1934–1941, з 1938 – загадчык эксперыментальнай лабараторыі); Пратэзна-артапедычны эвакашпіталь (Уфа; 1941–1945, вядучы хірург) і Башкірскі медыцынскі інстытут (1941–1945, асістэнт кафедры агульнай хірургіі); Навукова-даследчы інстытут траўматалогіі і артапедыі (з 1945, старшы навуковы супрацоўнік, у 1950–1972 – дырэктар), адначасова Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1945–1950, асістэнт кафедры траўматалогіі і артапедыі; і ў 1958–1966 – загадчык кафедры).
Узнагароды: 2 ордены, медалі, значок "Отличнику здравоохранения" (1948) і інш.
Памерла 15.06.1991, пахавана на Паўночных могілках у Мінску.
Варыянтная форма
Minina, Roza Mihajlaŭna (1907—1991) |
Мініна, Раўза Хамідаўна (1907—1991) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Патологические процессы в костях культи : автореферат [диссертации] ... доктора медицинских наук / Р. М. Минина. — Минск, 1949.
Мініна Раўза Хамідаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 387.
Минина Роза Михайловна // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 318—319.
Минина Роза Михайловна // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 67.
Минина Роза Михайловна // Флагман белорусской медицины : от истоков к современности : 90 лет / Республиканский научно-практический центр травматологии и ортопедии; [автор текста И. В. Гребенчук]. — Минск, 2020. — С. 51.