На главную |
---|
Справка
Касенка, Ірына Аляксандраўна (доктар медыцынскіх навук ; онкология ; род. 1953) |
Нарадзілася 28.02.1953, г. Гродна. Урач-гінеколаг-анколаг, спецыяліст у галіне анкалогіі, прамянёвай дыягностыкі і тэрапіі. Доктар медыцынскіх навук (2000), прафесар (2010). Галоўны пазаштатны анкагінеколаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2004–2011).
Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1976).
Навуковыя інтарэсы: хірургічнае, прамянёвае, камбінаванае і комплекснае лячэнне пухлін жаночай палавой сферы; прэвентыўная анкагінекалогія.
Месца працы, пасада: Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (з 1976; у 2001–2011 – загадчык аддзела анкагінекалагічнай паталогіі, пазней – галоўны навуковы супрацоўнік аддзела анкамамалогіі з анкагінекалагічнай групай, начальнік адукацыйнага цэнтра), адначасова Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (1994–2010; з 2009 – прафесар кафедры анкалогіі). Інфармацыя на 2023.
Узнагароды: знак" Выдатнік аховы здароўя " і інш.
Варыянтная форма
Kasenka, Іryna Alâksandraŭna (нар. 1953) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Оптимизация лучевого и комплексного лечения больных раком шейки матки с неблагоприятным прогнозом : диссертация ... доктора медицинских наук : 14.00.14 ; 14.00.19 : защищена 00.00.2000 : утверждена 27.12.2000 / Косенко Ирина Александровна. — Минск, 2000.
Косенко Ирина Александровна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 234.
Касенка Ірына Аляксандраўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 404.
Косенко Ирина Александровна // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 245—247.
Ирина Александровна Косенко : к 60-летию со дня рождения // Онкологический журнал. — 2013. — Т. 7, № 2. — С. 133—134 : фот.
Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Персанальная старонка.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |