Справка
Нарадзіўся 11.04.1934, г. Гомель; месца жыхарства – г. Масква, Расія. Спецыяліст у галіне матэрыялазнаўства і машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1968), дацэнт (1971).
Адукацыя: Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (кваліфікацыя "Інжынер-механік", 1958), АН БССР (Аддзел механікі палімераў; аспірантура, спецыяльнасць "Эксплуатацыя і рамонт сельскагаспадарчых машын і прылад", 1964).
Навуковыя интарэсы: палімернае матэрыялазнаўства; антыфрыкцыйныя матэрыялы; антыфрыкцыйныя ўласцівасці поліамідаў; распрацоўка тэхналогій палімерных пакрыццяў; вывучэнне заканамернасцей трэння і зносу металапалімерных сістэм.
Месца працы, пасада: Аддзел механікі палімераў АН БССР (г. Гомель; з 1964, старшы навуковы супрацоўнік), Гомельскі філіял Беларускага політэхнічнага інстытута (з 1968 – дэкан агульнатэхнічнага факультэта, з 1972 – загадчык кафедры "Вышэйшая матэматыка і тэхнічная механіка", у 1973–1977 – дырэктар), ВА "Гомсельмаш" (Прадстаўніцтва ў г. Маскве; з 1977, пастаянны прадстаўнік), Усесаюзны навукова-даследчы інстытут карозіі (г. Масква; з 1987, намеснік дырэктара), АТ "Аргамак" (з 1992, намеснік дырэктара), кампаніі "Радом", "Радомир" і "Лэндинформ" (2000–2002, генеральны дырэктар).
Варыянтная форма
Ruta, Raman Alâkseevič (нар. 1934) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Исследование антифрикционных покрытий из полиамидов : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 412 / Р. А. Рутто. — Саратов, 1968.
Анкета вучонага (без анкеты).
[Рутто Роман Алексеевич] // Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого, 1968—2018. — Гомель, 2018. — С. 7—8. — Место рождения: г. Мозырь, Гомельская область.
Рутто Роман Алексеевич // Путь в науку. — Гомель, 2007. — Вып. 4 : Кандидаты наук вузов и НИИ Гомельщины. — С. 228. — Место рождения: г. Гомель.
Сайт Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі.
Электронны каталог бібліятэкі Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога.