unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Ціліпалаў, Уладзімір Мікалаевіч (доктар тэхнічных навук ; машынабудаванне ; нар. 1937)

    Нарадзіўся 15.03.1937, г. Карабаш, Чэлябінская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне тэхналогіі машынабудавання, аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1995).
    Адукацыя: Уральскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Тэхналогія машынабудавання, металарэзныя станкі і інструменты", 1960).
    Навуковыя інтарэсы: аўтаматызацыя вытворчасці ў радыёэлектроннай прамысловасці; ротарныя канвеерныя лініі; укараненне прыбораў валаконнай оптыкі ў станках; тэхналогія вытворчасці алмазападобных шліфавальных кругоў; умацоўваючыя тэхналогіі і аўтаматызацыя працэсаў янтарнай вытворчасці.
    Месца працы, пасада: Каменск-Уральскі радыёзавод (з 1960), Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (1971–1992, дацэнт кафедры "Тэхналогія машынабудавання", у 1988 – в. а. загадчыка кафедры, 1973–1976 – дэкан механічнага факультэта), Калінінградскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (1992–2009, дацэнт кафедры тэхналогіі аўтаматызаванага машынабудавання, з 1995 – загадчык кафедры).
    Узнагароды: званне "Заслужаны работнік вышэйшай школы Расійскай Федэрацыі".

        Варыянтная форма
    Cilipalaŭ, Uladzimir Mikalaevič (нар. 1937)

        Гл. таксама
    Беларуска-Расійскі ўніверсітэт (Магілёў). Машынабудаўнічы факультэт
    Тилипалов, Владимир Николаевич (доктор технических наук ; машиностроение ; род. 1937) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Технологические и конструкторские методы повышения эффективности автоматических роторных линий механической обработки : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.13.07 / Тилипалов Владимир Николаевич. ― Тула, 1993.
    Исследование точности обработки радиодеталей на роторных станках в автоматических линиях : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 164 / Тилипалов Владимир Николаевич. ― Свердловск, 1970.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Тилипалов Владимир Николаевич // МММ — МГТУ — Белорусско-Российский университет: история становления и развития (1961—2011). — Могилев, 2011. — С. 12.
    Тилипалов Владимир Николаевич // Профессорско-преподавательский состав ММИ — МГТУ — Белорусско-Российского университета (1961—2006). — Могилев, 2009. — С. 122—123.
    Сайт Дзяржаўнага архіва Калінінградскай вобласці.
    Сайт "eLIBRARY.RU".