На главную |
---|
Справка
Жаркоў, Уладзімір Васілевіч (доктар медыцынскіх навук ; анкалогія ; 1955—2019) |
Нарадзіўся 03.02.1955, г. Магнітагорск, Чэлябінская вобласць, Расія. Урач-хірург-анколаг. Доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1993).
Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1978).
Навуковыя інтарэсы: метады камбінаванага лячэння хворых на рак лёгкага, страўніка і стрававода з ужываннем неаад'ювантнай і ад'ювантнай тэрапіі.
Заснавальнік сучаснай школы таракальнай хірургіі ў Рэспубліцы Беларусь.
23 патэнты на вынаходствы.
Месца працы, пасада: Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (з 1980, урач-ардынатар дыягнастычнага аддзялення, з 1986 – кіраўнік аддзялення клінічнай радыемадыфікацыі, з 2001 – намеснік дырэктара па інфарматыцы і міжнародным супрацоўніцтве, з 2007 – намеснік дырэктара па хірургіі, з 2015 – загадчык хірургічнага аддзела).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь"(2012), знак "Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь", медаль "За працоўныя заслугі".
Памёр 05.01.2019.
Варыянтная форма
Žarkoǔ, Uladzіmіr Vasіlevіč (1955—2019) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Комбинированное лечение больных эпидермоидным раком легкого : факторы прогноза : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.14 / Жарков, Владимир Васильевич. — Москва, 1990.
Жарков Владимир Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 519.
Жаркоў Уладзімір Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 385.
Памяти основателя школы токаральной хирургии в Республике Беларусь профессора В. В. Жаркова // Онкологический журнал. — 2019. — Т. 13, № 3. — С. 5—6 : фото.
Фатаграфія.
Сайт РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |