unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Жаркоў, Уладзімір Васілевіч (доктар медыцынскіх навук ; анкалогія ; 1955—2019)

    Нарадзіўся 03.02.1955, г. Магнітагорск, Чэлябінская вобласць, Расія. Урач-хірург-анколаг. Доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1993).
    Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1978).
    Навуковыя інтарэсы: метады камбінаванага лячэння хворых на рак лёгкага, страўніка і стрававода з ужываннем неаад'ювантнай і ад'ювантнай тэрапіі.
    Заснавальнік сучаснай школы таракальнай хірургіі ў Рэспубліцы Беларусь.
    23 патэнты на вынаходствы.
    Месца працы, пасада: Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (з 1980, урач-ардынатар дыягнастычнага аддзялення, з 1986 – кіраўнік аддзялення клінічнай радыемадыфікацыі, з 2001 – намеснік дырэктара па інфарматыцы і міжнародным супрацоўніцтве, з 2007 – намеснік дырэктара па хірургіі, з 2015 – загадчык хірургічнага аддзела).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь"(2012), знак "Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь", медаль "За працоўныя заслугі".
    Памёр 05.01.2019.

        Варыянтная форма
    Žarkoǔ, Uladzіmіr Vasіlevіč (1955—2019)

        Гл. таксама
    Беларускі рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (аграгарадок Лясны, Мінскі раён)
    Жарков, Владимир Васильевич (доктор медицинских наук ; онкология ; 1955—2019) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Комбинированное лечение больных эпидермоидным раком легкого : факторы прогноза : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.14 / Жарков, Владимир Васильевич. — Москва, 1990.
    Жарков Владимир Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 519.
    Жаркоў Уладзімір Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 385.
    Памяти основателя школы токаральной хирургии в Республике Беларусь профессора В. В. Жаркова // Онкологический журнал. — 2019. — Т. 13, № 3. — С. 5—6 : фото.
    Фатаграфія.
    Сайт РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава.