![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Машэўскі, Аляксандр Альфрэдавіч (доктар медыцынскіх навук ; анкалогія ; нар. 1940) |
Нарадзіўся 25.04.1940, г. Смаленск, Расія. Урач-анколаг. Доктар медыцынскіх навук (1995), прафесар (1999).
Адукацыя: Данецкі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць "Лячэбная справа", 1963).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка метадаў дыягностыкі, камбінаванага і комплекснага лячэння злаякасных новаўтварэнняў; вывучэнне эпідэміялогіі рака; рашэнне праблем супрацьракавай барацьбы.
Месца працы, пасада: Шахта "Северная" Данецкай вобласці (з 1963, урач-хірург, галоўны ўрач медсанчасці); Чыгуначная бальніца г. Ясінаватая Данецкай вобласці (анкалагічнае аддзяленне); Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (з 1968, урач лабараторыі комплекснай тэрапіі, з 1970 – малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі гіпертэрміі і комплекснай тэрапіі, у 1977–1990 – вучоны сакратар, у 1990–2008 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 2008–2015 – галоўны навуковы супрацоўнік аддзела арганізацыі супрацьракавай барацьбы, з 2015 – урач-анколаг (старшыня) Цэнтральнай экспертнай камісіі па раннім выяўленні анкалагічных захворванняў). Інфармацыя на 2023.
Узнагароды: знак "Отличник здравоохранения", ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і інш.
Варыянтная форма
Mašèŭskі, Alâksandr Al'frèdavіč (нар. 1940) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Диагностика основных форм злокачественных опухолей по биохимическим и биофизическим характеристикам крови : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.14 / Машевский Александр Альфредович. — Минск, 1994.
Машевский Александр Альфредович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 681.
Машэўскі Аляксандр Альфрэдавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 241.
Александр Альфредович Машевский // Онкологический журнал. — 2020. — Т. 14, № 1. — С. 130—131 : фото.
Александр Альфредович Машевский : (к 70-летию со дня рождения) // Онкологический журнал. — 2010. — Т. 4, № 1. — С. 89—90 : фото.
Сайт РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |