Справка
Нарадзіўся 14.07.1946, в. Адрыжын, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць. Спецыяліст у галіне цвердацельнай і мікраэлектронікі. Кандыдат тэхнічных навук (1986), прафесар (1998).
Адукацыя: Мінскі радыётэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Канструяванне і тэхналогія вытворчасці радыёапаратуры", 1967).
Навуковыя інтарэсы: стварэнне элементнай базы электронных сродкаў; праектаванне ЭВМ; педагогіка вышэйшай школы; праблемы тэхнічнай адукацыі; сучасныя адукацыйныя тэхналогіі.
Месца працы, пасада: Мінскі радыётэхнічны інстытут (1967–1969 – асістэнт кафедры электронных, іонных і паўправадніковых прыбораў, з 1971 – асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт кафедры канструявання і вытворчасці радыёапаратуры, у 1985–1994 – па сумяшчальнасці), Мінскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж (1985–2010, рэктар).
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік народнай адукацыі Беларускай ССР" (1991) і інш.
Памёр 01.07.2011.
Варыянтная форма
Cyral'čuk, Mikalaj Andrèevič (1946—2011) |
Цырэльчук, Мікалай Андрэевіч (1946—2011) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Разработка управляемых p-n-переходами приборов с зарядовой связью, полевых и биполярных транзисторов однокристальных микросхем : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.27.01 / Цырельчук Николай Андреевич. — Минск, 1986.
Анкета вучонага (без анкеты).
Цырэльчук Мікалай Андрэевіч / А. І. Болсун // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 152.
Цыральчук Мікалай Андрэевіч // Памяць : Іванаўскі раён. — Мінск, 2000. — С. 517.
Цырельчук Николай Андреевич // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). — Минск, 2004. — С. 121—122.
Заслужаныя работнікі народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 561. — У змесце форма прозвішча "Цыральчук".