На главную |
---|
Справка
Краснеўскі, Леанід Рыгоравіч (доктар тэхнічных навук ; машынабудаванне ; нар. 1938) |
Нарадзіўся 27.08.1938, г. Мінск. Вучоны ў галіне машынабудавання. Доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (2003). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2004).
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Аўтамабілі і трактары", кваліфікацыя "Інжынер-механік", 1960).
Навуковыя інтарэсы: машынабудаванне; тэорыя і тэхніка аўтаматычнага кіравання мабільнымі машынамі; стварэнне гібрыдных аўтамабіляў з сілавымі ўстаноўкамі; кіраванне шматступеньчатымі зубчастымі механізмамі зменнай структуры.
89 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Месца працы, пасада: Мінскі аўтамабільны завод. Спецыяльнае канструктарскае бюро № 1 (1960–1974, канструктар, кіраўнік групы аўтаматыкі); Інстытут надзейнасці і даўгавечнасці машын (Мінск; 1974–1993; старшы навуковы супрацоўнік, з 1986 – загадчык лабараторыі "Надзейнасць і рэсурс аўтамабіляў" двайнога падпарадкавання ІНДМАШ-МАЗ); Навуковы цэнтр праблем механікі машын НАН Беларусі (1993–2002; намеснік дырэктара, з 2001 – дырэктар); Інстытут механікі і надзейнасці машын НАН Беларусі (2002–2006 – дырэктар); Аб'яднаны інстытут машынабудавання (з 2006, намеснік дырэктара, з 2008 – загадчык лабараторыі).
Варыянтная форма
Krasneўskі, Leanіd Rygoravіč (нар. 1938) |
Гл. таксама
Аб'яднаны інстытут машынабудавання (Мінск). Дырэктар |
Красневский, Леонид Григорьевич (доктор технических наук ; машиностроение ; род. 1938) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Разработка теории конструкций и внедрение в производство систем управления и защиты гидромеханических передач автомобилей : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.05.03 / Красневский Леонид Григорьевич. — Минск, 1990.
Красневский Леонид Григорьевич // Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 268.
Краснеўскі Леанід Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 462.
Красневский Леонид Григорьевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 416—417.
Леонид Григорьевич Красневский : (к 80-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук. — 2018. — T. 63, № 3. — C. 383—384.
БД ЦНБ НАН Беларуси "НАН Беларуси в лицах".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |