Справка
Нарадзіўся 02.01.1925, в. Плянта, Салігорскі раён, Мінская вобласць. Эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1970). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Усесаюзны завочны політэхнічны інстытут (кваліфікацыя "Інжынер-эканаміст", 1957).
Навуковыя інтарэсы: эканоміка прамысловасці; эканоміка будаўніцтва.
Месца працы, пасада: праектна-тэхнічныя арганізацыі (з 1950, тэхнік, інжынер, эканаміст), Апатыцкі гарадскі савет (г. Апатыты, Мурманская вобласць; 1961–1962, дэпутат), Кольскі філіял АН СССР (г. Апатыты; у 1963–1965 – старшы навуковы супрацоўнік Горна-металургічнага інстытута, 1965–1980 – старшы навуковы супрацоўнік Аддзела эканамічных даследаванняў, з 1971 – кіраўнік тэматычнай групы эканомікі неметаларуднай сыравіны, будіндустрыі і прамбудматэрыялаў), Наваполацкі політэхнічны інстытут (1980–1987, дацэнт кафедры эканомікі і арганізацыі вытворчасці).
Узнагароды: ордэн Славы 3-й ступені, медалі "За отвагу", "За боевые заслуги", "За взятие Вены", "За взятие Будапешта", "За оборону Советского Заполярья" і інш.
Памёр 05.09.2005.
Варыянтная форма
Iskrycki, Mikalaj Alâksandravič (1925—2005) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Развитие и размещение промышленности строительных материалов в народнохозяйственном комплексе Кольского Севера : автореферат диссертации ... кандидата экономических наук : 593 / Н. А. Искрицкий. ― Москва, 1969.
Анкета вучонага (без анкеты).
Искрицкий Николай Александрович // Солдаты Победы Полоцкого университета. ― Новополоцк, 2004. — С. 42—46.
Сайт "Кольская энциклопедия"
Сайт Кольскага навукова цэнтра Расійскай акадэміі навук.
Сайт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.