На главную |
---|
Справка
Міхалевіч, Аляксандр Аляксандравіч (доктар тэхнічных навук ; ядзерная энергетыка ; нар. 1938) |
Нарадзіўся 20.09.1938, г. Віцебск. Вучоны ў галiне цеплаабмену, агульнай i ядзернай энергетыкi. Доктар тэхнічных навук (1976), прафесар (1978). Акадэмік НАН Беларусі (2000). Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (1961), Фізіка-тэхнічны інстытут (аспірантура, 1966).
Навуковыя інтарэсы: механізм цепла- і масапераносу пры кандэнсацыі рэагіруючага газа; сістэмы ахладжэння атамных і цеплавых электрастанцый; эфектыўнасць цеплаперадачы ў цеплаабменных апаратах пры наяўнасці хімічнай рэакцыі ў цеплонасіцеле.
Месца працы, пасада: Фізіка-тэхнічны інстытут (1961–1966); Інстытут ядзернай энергетыкі (1966–1991, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, загадчык лабараторыі, 1983–1988 намеснік дырэктара па навуковай рабоце); Інстытут праблем энергетыкі (1991–2001, дырэктар); Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны (2001–2004, генеральны дырэктар); Інстытут цепла- і масаабмену ім. А. Лыкава (2004–2008, галоўны навуковы супрацоўнік); Інстытут энергетыкі (2009–2010, дырэктар, з 2010 галоўны навуковы супрацоўнік, з 2014 загадчык лабараторыі энергабяспекі); адначасова Акадэмія кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (1992–1996, загадчык кафедры радыеэкалогіі і аховы навакольнага асяроддзя); Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (1997–2002, загадчык кафедры энергазберажэння, гідраўлікі і цеплатэхнікі).
Узнагароды: званне "Заслужаны энергетык Рэспублікі Беларусь" (2014) і інш.
Варыянтная форма
Mіhalevіč, Alâksandr Alâksandravіč (нар. 1938) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Александр Александрович Михалевич : к 80-летию со дня рождения // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук. ― 2018. ― Т. 63, № 3. ― С. 381―382.
Михалевич Александр Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 121.
Міхалевіч Аляксандр Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 483—484.
Сайт Інстытут энергетыкі НАН Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |