Справка
Нарадзіўся 09.11.1940, г. Полацк, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне лесазнаўства і лесаводства, лясных пажараў і барацьбы з імі. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1986), дацэнт (1988).
Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут (1967).
Навуковыя інтарэсы: маніторынг, рацыянальнае выкарыстанне, захаванне і аднаўленне лясных рэсурсаў; асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Рэспублікі Беларусь; выкарыстанне геаінфармацыйных тэхналогій у ацэнцы пажарнай сітуацыі на заселеных тэрыторыях; інжынерная геадэзія; праблемы аднаўлення парушаных зямель; землеўпарадкавальнае праектаванне.
Месца працы, пасада: будоўлі Урала (Расія), Полацкі дзяржаўны лясны тэхнікум (выкладчык), Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1970, дацэнт кафедры геадэзіі і геаінфармацыйных сістэм, у 1972–1974 – старшыня прафсаюзнага камітэта).
Варыянтная форма
Balbatunoŭ, Afanasij Astaf'evič (нар. 1940) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Влияние рельефа на формирование и продуктивность сосновых фитоценозов : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук : 06.03.03 / Болботунов Афанасий Астафьевич. ― Минск, 1986.
Анкета вучонага (без анкеты).
Балбатуноў Апанас Астаф'евіч [г. зн. Афанасій Астаф'евіч] // Памяць : Полацк. — Мінск, 2002. — С. 821.
Полацкі дзяржаўны універсітэт : вытокі, гісторыя станаўлення і дзейнасць (да 40-годдзя заснавання). — Наваполацк, 2008. — Інфармацыя ў змесце.
Рэпазіторый Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Электронны каталог Навуковай бібліятэкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковая электронная бібліятэка "eLIBRARY.RU".
Пошукавая сістэма "Google Scholar".