unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Фрадкін, Сямён Захаравіч (доктар медыцынскіх навук ; анкалогія ; 1932—2007)

    Нарадзіўся 27.12.1932, г. Дуброўна, Віцебская вобласць. Урач-анколаг. Доктар медыцынскіх навук (1977), прафесар (1979).
    Адукацыя: Смаленскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1955; аспірантура, 1962).
    Навуковыя інтарэсы: камбінаванае і хірургічнае лячэнне злаякасных пухлін; інтэнсіўная тэрапія; рэанімацыя і анестэзіялогія ў клінічнай анкалогіі; праблемы кіруемай штучнай гіпертэрміі і гіперглікеміі ў шматкампанентным лячэнні злаякасных новаўтварэнняў.
    Заснавальнік навуковай школы па гіпертэрміі і гіперглікеміі ў анкалогіі.
    20 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы.
    Месца працы, пасада: гарадская бальніца, хірург і медыцынскае вучылішча, выкладчык (г. Пракоп'еўск, Кемераўская вобласць); Інстытут удасканалення ўрачоў (г. Новакузнецк, Кемераўская вобласць; з 1959, асістэнт кафедры хірургіі); 5-я клінічная бальніца г. Мінска (1965–1966, загадчык аддзялення экстракарпаральнага кровазвароту); Навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (1966–2007).
    Узнагароды: Дзяржаўная прэмія БССР (1988), Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1978), Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1997), медаль "За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В. И. Ленина" (1970), значок "Отличнику здравоохранения" (СССР; 1980) і інш.
    Памёр 25.01.2007.

        Варыянтная форма
    Fradkin, Sâmën Zaharavіč (1932—2007)

        Гл. таксама
    Беларускі рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (аграгарадок Лясны, Мінскі раён)
    Фрадкин, Семен Захарович (доктор медицинских наук ; онкология ; 1932—2007) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Метод управляемой гипертермии-перекисления в перспективе комплексного лечения некоторых форм злокачественных новообразований : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.14 / Фрадкин Семен Захарович. — Москва, 1975.
    Фрадкин Семен Захарович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 393.
    Фрадкін Сямён Захаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 450.
    Семен Захарович Фрадкин // Онкологический журнал. — 2013. — Т. 7, № 2. — С. 137—138.
    Памяти Семена Захаровича Фрадкина // Онкологический журнал. — 2007. — № 1. — С. 111—112.
    БД Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі "Личности в истории белорусской медицины".