На главную |
---|
Справка
Свірноўскі, Аркадзь Іосіфавіч (доктар медыцынскіх навук ; гематалогія ; радыебіялогія ; нар. 1938) |
Нарадзіўся 14.02.1938, г. Мінск. Спецыяліст у галіне гематалогіі і радыебіялогіі. Доктар медыцынскіх навук (1979), прафесар (1990).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1961), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1960).
Навуковыя інтарэсы: рэгенерацыя крывятворна-лімфоіднай ткані і развіццё лейкозу; гематалогія і пераліванне крыві; тэхналогіі дыягностыкі пашкоджанняў лейкозных клетак пасля ўздзеяння цытастатычных лекавых сродкаў.
Месца працы, пасада: Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій (з 1961; з 1967 – загадчык лабараторыі малекулярна-генетычных даследаванняў гемабластозаў і гемапатый, галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі механізмаў клетачнай лекавай рэзістэнтнасці).
Узнагароды: знак "Выдатнік аховы здароўя".
Варыянтная форма
Svirnovski, A. I. (нар. 1938) (англійская мова) |
Svіrnoŭskі, Arkadz' Іosіfavіč (нар. 1938) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Регенерация кроветворно-лимфоидной ткани и развитие лейкоза : (экспериментальное исследование) : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.29 / Свирновский Аркадий Иосифович. — Москва, 1977.
Свірноўскі Аркадзь Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 261.
БД Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі "Личности в истории белорусской медицины".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |