unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Міхайлопула, Ігар Аляксандравіч (доктар хімічных навук ; біяарганічная хімія ; нар. 1938)

    Нарадзіўся 13.08.1938, г. Таганрог, Растоўская вобласць, Расія. Хімік, спецыяліст у галіне біяарганічнай хіміі кампанентаў нуклеінавых кіслот. Доктар хімічных навук (1984), прафесар (1994). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1996).
    Адукацыя: Маскоўскі інстытут тонкай хімічнай тэхналогіі імя М. В. Ламаносава (1961), Інстытут арганічнай хіміі імя М. Д. Зялінскага АН СССР (Масква; аспірантура, 1967).
    Навуковыя інтарэсы: біяарганічная хімія; біяхімія; біятэхналогія кампанентаў нуклеінавых кіслот; распрацоўка высокаэфектыўных метадаў атрымання біялагічна актыўных злучэнняў.
    60 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
    Месца працы, пасада: Уладзімірскі навукова-даследчы інстытут сінтэтычных смол (з 1961, малодшы навуковы супрацоўнік, з 1967 – старшы навуковы супрацоўнік); Інстытут фізіка-арганічнай хіміі АН БССР (1970–1974, старшы навуковы супрацоўнік аддзела біяарганічнай хіміі); Інстытут біяарганічнай хіміі (з 1974, загадчык лабараторыі хіміі нуклеатыдаў і полінуклеатыдаў і адначасова ў 1989–2001 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 2003 – галоўны навуковы супрацоўнік).
    Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2004), Прэмія Савета Міністраў Латвійскай ССР (1989) і інш.

        Варыянтная форма
    Mihajlopula, Іgar Alâksandravіč (нар. 1938)
    Mikhailopulo, Igor A. (нар. 1938) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Інстытут біяарганічнай хіміі (Мінск)
    Михайлопуло, Игорь Александрович (доктор химических наук ; биоорганическая химия ; род. 1938) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Синтез, стереохимия и биологические свойства модифицированных нуклеозидов и нуклеотидов : автореферат диссертации ... доктора химических наук : 02.00.10 / Михайлопуло Игорь Александрович. — Москва, 1983.
    Михайлопуло Игорь Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 120—121.
    Міхайлопула Ігар Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 483.
    Михайлопуло Игорь Александрович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 451—452.
    Игорь Александрович Михайлопуло : (к 80-летию со дня рождения) / С. В. Бабицкая [и др.] // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя хімічных навук. — 2018. — Т. 54, № 4. — С. 510—512.
    "eLIBRARY.RU".