unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Чуканаў, Аляксей Мікалаевіч (кандыдат медыцынскіх навук ; прамянёвая дыягностыка ; арганізацыя аховы здароўя ; нар. 1972)

    Нарадзіўся 06.12.1972, г. Мінск. Урач ультрагукавай дыягностыкі. Кандыдат медыцынскіх навук (2011), дацэнт (2012). Член Экспертнага савета па ахове здароўя Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў-удзельніц СНД, Беларускага таварыства радыёлагаў, Беларускага таварыства рэўматолагаў, Еўрапейскага таварыства радыёлагаў, Міжнароднага таварыства фетальнай медыцыны, Расійскага таварыства радыёлагаў, Украінскага таварыства перынатальнай медыцыны.
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць "Лячэбная справа", 1998), Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (аспірантура, 2011; дактарантура, 2020).
    Навуковыя інтарэсы: распрацоўка тэхналагічных рашэнняў па ультрагукавай дыягностыцы пры паталагічных змяненнях чалавека, у тым ліку прыроджаных парокаў развіцця плода.
    Месца працы, пасада: Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (2006–2023; з 2006, асістэнт, аспірант, дацэнт кафедры ультрагукавай дыягностыкі, у 2015-2020 – дэкан факультэта грамадскага здароўя і аховы здароўя, у 2020–2023 – рэктар); Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 2023, рэктар). Інфармацыя на 2023.
    Узнагароды: знак "Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь" (2012), Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2019).
    E-mail: a.chukanov@tut.by

        Варыянтная форма
    Čukanaŭ, Alâksej Mіkalaevіč (нар. 1972)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Рэктар
    Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Рэктар
    Чуканов, Алексей Николаевич (кандидат медицинских наук ; лучевая диагностика ; организация здравоохранения ; род. 1972) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Эхокардиография плода на этапе ультразвукового скрининга беременных : диссертация ... кандидата медицинских наук : 14.01.13 : защищена 01.06.2011 : утверждена 28.09.2011 / Чуканов Алексей Николаевич. — Минск, 2010.
    Анкета вучонага.
    Фатаграфія.
    Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі послядыпломнай адукацыі. Персанальная старонка.
    Электронны каталог бібліятэкі БелМАПА.
    Рэпазіторый Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
    Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.