unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Маркаў, Пётр Іванавіч (кандыдат тэхнічных навук ; прыборабудаванне ; нар. 1936)

    Нарадзіўся 01.07.1936, в. Вусце, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць. Спецыяліст у галіне прыбораў і ўстройстваў аўтаматыкі і тэлемеханікі. Кандыдат тэхнічных навук (1970), прафесар (1993).
    Адукацыя: Даўгаўпілскі тэхнікум чыгуначнага транспарту (1957), Уральскі электрамеханічны інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (кваліфікацыя "Інжынер-электрамеханік шляхоў зносін", 1962; аспірантура, спецыяльнасць "Тэорыя аўтаматычнага рэгулявання", 1967).
    Навуковыя інтарэсы: інфармацыйна-вымяральныя сістэмы; валаконна-аптычныя тэхналогіі; тэхніка кантролю і дыягностыкі; стварэнне навукова-тэарэтычнай і навучальна-вытворчай базы для падрыхтоўкі інжынераў па аўтаматызаваных сістэмах кіравання і фізічных метадах кантролю.
    Месца працы, пасада: Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (з 1967, дацэнт кафедры "Электратэхніка", у 1974–1980 – загадчык кафедры, 1984–1995 – дацэнт, прафесар кафедры "Фізічныя метады кантролю", у 1984–1988 – загадчык кафедры, 1995–1997 – намеснік дырэктара па навуцы ДП "Інстытут валаконных тэхналогій", 1997–2001 – навуковы кіраўнік навукова-даследчага цэнтра "Валаконна-аптычная тэхніка").

        Варыянтная форма
    Markaŭ, Pëtr Ivanavič (нар. 1936)

        Гл. таксама
    Беларуска-Расійскі ўніверсітэт (Магілёў). Электратэхнічны факультэт
    Марков, Петр Иванович (кандидат технических наук ; приборостроение ; род. 1936) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Исследование и разработка первичных преобразователей информационно-измерительной системы обмера колесных пар подвижного состава : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 253 / П. И. Марков. ― Куйбышев, 1969.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Маркаў Пётр Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 116.
    Марков Петр Иванович // ММИ — МГТУ — Белорусско-Российский университет: история становления и развития (1961—2011). — Могилев, 2011. — С. 349—350.
    Марков Петр Иванович // Профессорско-преподавательский состав ММИ — МГТУ — Белорусско-Российского университета (1961—2006). — Могилев, 2009. — С. 262—263.