unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Ламака, Міхаіл Мікалаевіч (доктар медыцынскіх навук ; фтызіятрыя ; 1929—2015)

    Нарадзіўся 06.05.1929, г. Мінск. Вучоны ў галіне фтызіятрыі і пульманалогіі, арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцынскіх навук (1968), прафесар (1969). Галоўны пазаштатны фтызіятр (1958–1992), галоўны пульманолаг (1987–1992) Міністэрства аховы здароўя БССР.
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1953).
    Навуковыя інтарэсы: праблемы туберкулёзу; распрацоўка дыягностыкі і лячэння захворванняў органаў дыхання; вывучэнне метабалічных, ферментных і імуналагічных працэсаў у арганізме пры хіміятэрапіі; лячэнне дэструктыўных працэсаў ва ўмовах змененага радыеэкалагічнага становішча і вывучэнне сучасных спосабаў прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння неспецыфічных паражэнняў органаў дыхання.
    3 вынаходствы.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1953–2007; у 1953–1955, клінічны ардынатар кафедры туберкулёзу, у 1971–1996 – загадчык кафедры туберкулёзу, у 1996–2007 – прафесар кафедры фтызіяпульманалогіі); Міністэрства аховы здароўя БССР (1955–1957, старшы інспектар); Беларускі навукова-даследчы інстытут пульманалогіі і фтызіятрыі (1958–1991, дырэктар).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1975), ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, "Знак Пашаны", значок "Выдатнік аховы здароўя" і інш.
    Памёр 00.00.2015.

        Варыянтная форма
    Lamaka, Mіhaіl Mіkalaevіč (1929—2015)

        Гл. таксама
    Беларускі рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр пульманалогіі і фтызіятрыі (Мінск). Дырэктар
    Ломако, Михаил Николаевич (доктор медицинских наук ; фтизиатрия ; 1929—2015) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Эпидемиология, клиническое течение и исходы туберкулеза органов дыхания у инвалидов отечественной войны в Белорусской ССР : диссертация ... доктора медицинских наук : защищена 05.09.1968 : утверждена 28.02.1969 / Михаил Николаевич Ломако. — Минск, 1968.
    Ломако Михаил Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 542.
    Ламака Міхаіл Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 112.
    Михаил Николаевич Ломако : (к 75-летию со дня рождения) // Белорусский медицинский журнал. — 2004. — № 2. — С. 123.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персональная страница.
    Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.