![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Булыгін, Іван Андрэевіч (доктар біялагічных навук ; фізіялогія ; 1907—1984) |
Нарадзіўся 09.02.1907 (28.01.1907 па ст.ст.), в. Радушкава, Ельнінскі павет, Смаленская губерня (сучас. Пачынкаўскі раён, Смаленская вобласць), Расія. Фізіёлаг. Доктар біялагічных навук (1952), прафесар (1954). Акадэмік АН БССР (1959). Удзельнік савецка-фінляндскай (1939–1940) і Вялікай Айчыннай войнаў.
Адукацыя: Ленінградскі ветэрынарны інстытут (1931; аспірантура, 1938).
Навуковыя інтарэсы: фізіялогія вегетатыўнай нервовай сістэмы і кортыка-вісцэральных узаемаадносін.
Месца працы, пасада: Ачынскі ветэрынарны і Араніенбаўмскі заатэхнічны тэхнікумы (1932–1935, выкладчык); Інстытут эксперыментальнай медыцыны (Ленінград; 1938–1939 і 1945–1948, старшы навуковы супрацоўнік); Інстытут фізіялогіі цэнтральнай нервовай сістэмы (1948–1950); Інстытут фізіялогіі імя І. П. Паўлава (Ленінград; 1950–1953, старшы навуковы супрацоўнік); Інстытут фізіялогіі АН БССР (1953–1984, дырэктар і загадчык лабараторыі агульнай фізіялогіі), адначасова Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1953–1959, загадчык кафедры нармальнай фізіялогіі) і Аддзяленне біялагічных навук АН БССР (1969–1979, акадэмік-сакратар).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1967), Дзяржаўныя прэміі БССР (1972) і СССР (1978), ордэны Леніна (1977), Чырвонага Сцяга (1944), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), Чырвонай Зоркі (1943) і інш.
Памёр 12.04.1984.
Варыянтная форма
Bulygin, Ivan Andrèevіč (1907—1984) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Доктарская дысертацыя "О закономерностях и механизмах влияний интерорецепторов на рефлекторную деятельность спинного и головного мозга" (1952).
Булыгин Иван Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 555—556.
Булыгін Іван Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 331.
Булыгин Иван Андреевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 53—54.
Библиография научных трудов академика АН БССР И. А. Булыгина : (к 75-летию со дня рождения) / [составители: А. С. Дмитриев и др.]. — Минск, 1982.
Булыгин Иван Андреевич // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 29—31. (Дата нараджэння: 28.01(10.02).1907.)
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |