unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Бранавіцкі, Аляксандр Юльянавіч (доктар медыцынскіх навук ; паталагічная фізіялогія ; 1914—1975)

    Нарадзіўся 29.03.1914 (16.03.1914 па ст. ст.), в. Танежыцы, Слуцкі павет, Мінская губерня (сучас. аграгарадок, Слуцкі раён, Мінская вобласць). Патафізіёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1940), прафесар (1948). Член-карэспандэнт АН БССР (1950).
    Адукацыя: 2-гі Ленінградскі медыцынскі інстытут (1936).
    Навуковыя інтарэсы: праблемы рэактыўнасці арганізма, шоку, следавых рэакцый у паталогіі; роля нервовых рэцэпцый у паталогіі; вывучэнне дваістай, унутрана супярэчлівай прыроды хваробы; прырода злаякасных новаўтварэнняў.
    Месца працы, пасада: Іркуцкі медыцынскі інстытут (1941–1944, загадчык кафедры патафізіялогіі); Інстытут агульнай і эксперыментальнай паталогіі (Масква; 1944–1950, загадчык лабараторыі), адначасова Маскоўскі стаматалагічны інстытут (1948–1950, загадчык кафедры); Інстытут тэарэтычнай і клінічнай медыцыны (1950–1953, дырэктар); Беларускі навукова-даследчы інстытут аховы мацярынства і дзяцінства (1953–1958, загадчык аддзела фізіялогіі, гігіены і аховы дзяцей); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1958–1975, загадчык кафедры паталагічнай фізіялогіі, адначасова ў 1958–1962 – намеснік дырэктара).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1971) і інш.
    Памёр 24.07.1975, пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.

        Варыянтная форма
    Branavіckі, Alâksandr Ûl'ânavіč (1914—1975)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Стаматалагічны факультэт
    Інстытут фізіялогіі (Мінск). Дырэктар
    Броновицкий, Александр Юлианович (доктор медицинских наук ; патологическая физиология ; 1914—1975) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Кандыдацкая дысертацыя "Scrotum и ее влияние на сперматогенез" (1940) з прысваеннем вучонай ступені доктара медыцынскіх навук.
    Броновицкий Александр Юлианович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 538. (Дата нараджэння: 23.03.1914.)
    Бранавіцкі Аляксандр Юльянавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. (Дата нараджэння: 23.03.1914.)
    Броновицкий Александр Юлианович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 339—340.
    Броновицкий Александр Юлианович //Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 257—258.
    Аляксандр Юльянавіч Бранавіцкі : (да 60-годдзя з дня нараджэння) // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя біялагічных навук. — 1974. — 3. — С. 124—126.