На главную |
---|
Справка
Дыдырка, Уладзімір Кандратавіч (матэматыка ; 1877—1938) |
Нарадзіўся 22.09.1877, с. Дахнаўка (мікрараён г. Чаркасы), Украіна. Матэматык. Прафесар (1931).
Адукацыя: Імператарскі ўніверсітэт Святога Уладзіміра (г. Кіеў, 1900), Імператарскі Маскоўскі ўніверсітэт (1902).
Навуковыя інтарэсы: праблемы геаметрыі; аналітычная геаметрыя.
Месца працы, пасада: Мінская мужчынская ўрадавая гімназія (з 1902), у гады Першай сусветнай вайны (у эвакуацыі) – школы г. Масквы (1915–1918), 2-я Савецкая школа г. Мінска (з 1918), Мінскі інстытут народнай адукацыі (1918–1922), Беларускі політэхнічны інстытут (1921–1923 і з 1933), Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі (г. Мінск, 1925–1926), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1922–1937, выкладчык, дацэнт, прафесар кафедры матэматыкі, кафедры аналітычнай геаметрыі педагагічнага факультэта).
Рэпрэсіраваны (арыштаваны як "агент германскай разведкі" у 1937, прыгавораны да вышэйшай меры пакарання). Рэабілітаваны пасмяротна (1965).
Памёр 15.03.1938.
Варыянтная форма
Dydyrka, Uladzimir Kandratavič (1877—1938) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск). Механіка-матэматычны факультэт |
Дыдырко, Владимир Кондратьевич (математика ; 1877—1938) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Циркулярные кривые 3-го порядка / В. К. Дыдырко. ― Минск, 1928.
Беларуская навуковая тэрміналогія = La terminologie scientifique Blanche-Ruthénienne. Вып. 14. Слоўнік матэматычнай тэрміналогіі (праект). — Менск [Мінск], 1927.
Анкета вучонага (без анкеты).
Дыдырка Уладзімір Кандратавіч / А. А. Гусак // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 275.
Дыдырко Владзімір Кандрацьевіч [г. зн. Дыдырка Уладзімір Кандратавіч] // Навуковыя работнікі БССР [Машынапіс]. — Менск [Мінск], 1936. — С. 61.
Дыдырко Владимир Кондратьевич // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Минск, 2001. — С. 86.
Дыдырка Уладзімір Кандратавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991 : энцыклапедычны даведнік : у 3 т. / Леанід Маракоў. — Мінск, 2004. — Т. 3, кн. 1. — С. 374.
Владимир Кондратьевич Дыдырко / Олег Антонович Яновский // Интеллектуальная элита Беларуси. Основоположники белорусской науки и высшего образования (1919—1961). — Минск, 2019. — С. 23—37.
Сайт "Вікіпедыя".
Электронная бібліятэка БДУ.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |