![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Мялкіх, Сяргей Міхеевіч (доктар медыцынскіх навук ; унутраныя хваробы ; 1877—1952) |
Нарадзіўся 02.06.1877 (21.05.1877 па ст. ст.), г. Масква, Расія. Урач-тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1934), прафесар (1923). Член-карэспандэнт АН БССР (1940). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1938–1952). Удзельнік Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
Адукацыя: Імператарскі Маскоўскі ўніверсітэт (1900).
Навуковыя інтарэсы: дыягностыка, лячэнне і прафілактыка туберкулёзу лёгкіх, крупознай пнеўманіі; лячэнне сардэчна-сасудзістых захворванняў; вывучэнне злаякасных анемій і пухлін, малярыі, лейкозаў.
Месца працы, пасада: медыцынскія ўстановы (Масква; з 1900); 2-і Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1918–1922, старшы асістэнт факультэцкай тэрапеўтычнай клінікі); Народны камісарыят аховы здароўя БССР (1937–1941, загадчык аддзела навукі і падрыхтоўкі кадраў); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1922–1941, загадчык кафедры факультэцкай тэрапіі, адначасова ў 1922–1934 – кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб, у 1923–1924 – дэкан медыцынскага факультэта; 1943–1949, загадчык кафедры шпітальнай тэрапіі і намеснік дырэктара па навуковай рабоце), адначасова Інстытут тэарэтычнай і клінічнай медыцыны АН БССР (1943–1952; у 1943–1944 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1945–1952 – дырэктар).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1938), ордэны Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга (1943), медалі.
Памёр 07.07.1952, пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.
Варыянтная форма
Mâlkіh, Sârgej Mіheevіč (1877—1952) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Колибациллярный сепсис : (колибациллез) / С. М. Мелких. — Минск, 1938.
Мялкіх Сяргей Міхеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 72.
Мелких Сергей Михеевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 449—450.
Мелких Сергей Михеевич // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 49—50.
Мелких Сергей Михеевич // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 420.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |