unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Сцяпанаў, Павел Мікалаевіч (доктар медыцынскіх навук ; унутраныя хваробы ; 1896—1982)

    Нарадзіўся 06.01.1896 (25.12.1895 па ст. ст.), с. Нікольскае, Спаскі павет, Казанская губерня (сучас. Спаскі раён, Татарстан), Расія. Урач-тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1944), прафесар (1945). Галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя БССР (1949–1951).
    Адукацыя: Азербайджанскі ўніверсітэт (Баку; 1927).
    Навуковыя інтарэсы: гематалогія; нагнойвальныя працэсы ў лёгкіх; лячэнне рэўматызму; інфекцыйныя хваробы.
    Месца працы, пасада: Земская аптэка, аптэкарскі палявы склад Чырвонага Крыжа (г. Спаск; 1912–1921, вучань у земскай аптэцы, аптэкарскі памочнік, фармацэўт); Бакінскі гарадскі аддзел аховы здароўя (1921–1922, фармацэўт аптэкарскага склада); Бакінскі медыцынскі інстытут (1927–1929, ардынатар прапедэўтычнай клінікі ўнутраных хвароб); Хачмазская раённая бальніца і трапічная станцыя (Азербайджан; 1929–1930, загадчык); Дзяржаўны навуковы інстытут пералівання крыві імя А. А. Багданава (Масква; 1930–1932, асістэнт клінічнага аддзялення); 2-і Маскоўскі медыцынскі інстытут (1932–1939, асістэнт шпітальнай, факультэцкай, тэрапеўтычнай клінік); Брэсцкі артылерыйскі шпіталь (1939–1941, начальнік медыцынскай часткі); Сталінабадскі медыцынскі інстытут (1941–1949, загадчык кафедры факультэцкай тэрапіі, адначасова загадчык кафедры шпітальнай тэрапіі, з 1947 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1949–1953, загадчык кафедры шпітальнай тэрапіі); Смаленскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1953–1977, загадчык кафедры факультэцкай тэрапіі).
    Узнагароды: ордэн Чырвонага Сцяга, медалі і інш.
    Памёр 19.06.1982, пахаваны ў Смаленску на Брацкіх могілках.

        Варыянтная форма
    Scâpanaŭ, Pavel Mіkalaevіč (1896—1982)
    Сцяпанаў, Павел Нікалаевіч (1896—1982)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Лячэбны факультэт
    Степанов, Павел Николаевич (доктор медицинских наук ; внутренние болезни ; 1896—1982) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Язвенная болезнь желудка и двенадцатиперстной кишки / П. Н. Степанов. — Минск, 1951.
    Вірусны грып / П. Н. Сцяпанаў. — Мінск, 1952.
    Степанов Павел Николаевич // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 177—178.
    Сайт "Смоленский некрополь".