Справка
Нарадзіўся 16.04.1947, г. Стоўбцы, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне электраэнергетыкі. Кандыдат тэхнічных навук (1982).
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Электрычныя станцыі", кваліфікацыя "Інжынер-электрык", 1970).
Навуковыя інтарэсы: электрычныя станцыі, сеткі і сістэмы і кіраванне імі; цеплавая ізаляцыя абсталявання і трубаправодаў; аўтаматызацыя ў энергетыцы.
Месца працы, пасада: Магілёўская ЦЭЦ-2 (1970–1975, начальнік змены электрычнага цэха), Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (1975–1999, загадчык лабараторыі, малодшы навуковы супрацоўнік навукова-даследчага сектара, дацэнт кафедры "Аўтаматызацыя і вылічальная тэхніка", кафедры "Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання", у 1995–1997 – загадчык кафедры "Эканамічная інфарматыка"), РУП "Магілёўэнерга" (філіял "Магілёўскія цеплавыя сеткі", у 1999–2000 – намеснік дырэктара, 2000–2008 – дырэктар).
Варыянтная форма
Parkoŭ, Mikalaj Fëdaravič (нар. 1947) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Разработка и исследование информационно-измерительных органов цифровых защит и вопросы их применения для защиты объектов собственных нужд ТЭС : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.14.02 / Парков Николай Федорович. ― Минск, 1982.
Анкета вучонана (без анкеты).
Парков Николай Федорович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2009. — Минск, 2009. — С. 174—175.
Парков Николай Федорович // Кто есть кто в энергетике Беларуси : энциклопедтический справочник. — Минск, 2006. — С. 179.
Парков Николай Федорович // ММИ — МГТУ — Белорусско-Российский университет: история становления и развития (1961—2011). — Могилев, 2011. — С. 330.