unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Сцешыц, Валянцін Кірылавіч (доктар медыцынскіх навук ; судовая медыцына ; 1928—1997)

    Нарадзіўся 10.01.1928, в. Доўгае, Старобінскі раён, Бабруйская акруга (сучас. аграгарадок, Салігорскі раён, Мінская вобласць). Спецыяліст у галіне судова-медыцынскай экспертызы. Доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар (1978). Галоўны судова-медыцынскі эксперт Міністэрства аховы здароўя БССР (1961–1977).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1951).
    Навуковыя інтарэсы: судова-медыцынская экспертыза аўтамабільнай траўмы; арганізацыя судова-медыцынскай службы Беларусі; вывучэнне злачыннасці, звязанай з п'янствам і незаконным абаротам наркотыкаў.
    Месца працы, пасада: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1951–1955, асістэнт кафедры судовай медыцыны; 1961–1976 – загадчык кафедры судовай медыцыны); Кіргізскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1955–1959), адначасова судова-медыцынскі эксперт г. Фрунзэ (Кіргізія); Цярнопальскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1959–1961, загадчык кафедры судовай медыцыны); Акадэмія міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (1976–1993, прафесар); НДІ праблем крыміналогіі, крыміналістыкі і судовай экспертызы (Мінск; з 1993, вядучы спецыяліст), адначасова Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1993, прафесар кафедры крыміналістыкі).
    Памёр 05.10.1997, пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

        Варыянтная форма
    Scešyc, Valâncіn Kіrylavіč (1928—1997)

        Гл. таксама
    Рэспубліка Беларусь. Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз. Навукова-практычны цэнтр (Мінск)
    Стешиц, Валентин Кириллович (доктор медицинских наук ; судебная медицина ; 1928—1997) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Повреждения тела человека в зависимости от величины травмирующей силы при дорожно-транспортных происшествиях : обоснование судебно-медицинских критериев : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.24 / Стешиц Валентин Кириллович. — Ереван, 1973.
    Стешиц Валентин Кириллович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 114.
    Сцешыц Валянцін Кірылавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 15. — С. 308.
    Стешиц Валентин Кириллович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 205—207.
    Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.