unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Палешка, Дзмітрый Віктаравіч (доктар медыцынскіх навук ; інфекцыйныя хваробы ; 1907—1996)

    Нарадзіўся 07.02.1907 (25.01.1907 па ст. ст.), г. Кіеў, Украіна. Урач-інфекцыяніст. Доктар медыцынскіх навук (1960), прафесар (1963). Галоўны інфекцыяніст Міністэрства аховы здароўя БССР (1962–1981). Удзельнік савецка-фінляндскай (1939–1940) і Вялікай Айчыннай войнаў.
    Адукацыя: Паўночна-Каўказскі медыцынскі інстытут (г. Растоў-на-Доне, 1931).
    Навуковыя інтарэсы: пытанні патагенезу віруснага гепатыту, менінгакокавай інфекцыі, брушнога тыфа.
    Месца працы, пасада: Пакроўскі раён, Сярэдневолжскі край (1931–1933, урач воспеннага барака, эпідэміёлаг); г. Мікалаеў (Украіна; 1933, урач стралковага палка); Прыгарадны раён (Ленінград; 1934, урач-інспектар); Душанбінская бальніца (Таджыкістан; 1934–1936, загадчык тэрапеўтычнага аддзялення); Ленінградская дзіцячая інфекцыйная бальніца (1936–1937, ардынатар); Ленінградскі дзяржаўны інстытут ўдасканалення ўрачоў імя С. М. Кірава (1937–1939 і 1946–1962, з 1947 – дацэнт кафедры інфекцыйных хвароб); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1962–1986; у 1962–1982 – загадчык кафедры інфекцыйных хвароб, з 1982 – прафесар-кансультант).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1977), ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені.
    Памёр 15.08.1996, пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.

        Варыянтная форма
    Paleška, Dzmіtryj Vіktaravіč (1907—1996)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Медыка-прафілактычны факультэт
    Полешко, Дмитрий Викторович (доктор медицинских наук ; инфекционные болезни ; 1907—1996) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Клинико-экспериментальные материалы по изучению системы ацетилхолин-холинэстераза при брюшном тифе : автореферат диссертации ... доктора мединских наук / Д. В. Полешко. — Ленинград, 1958.
    Полешко Дмитрий Викторович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 146.
    Палешка Дзмітрый Віктаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 554.
    Полешко Дмитрий Викторович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 283—285.
    Дмитрий Викторович Полешко : (к 70-летию со дня рождения // Здравоохранение Белоруссии. — 1977. — № 2. — С. 91.
    Дмитрий Викторович Полешко : (к 60-летию со дня рождения // Здравоохранение Белоруссии. — 1967. — № 4. — С. 91.
    Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях".