unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Лягенчанка, Іван Сяргеевіч (кандыдат медыцынскіх навук ; акушэрства і гінекалогія ; 1897—1984)

    Нарадзіўся 09.02.1897 (27.01.1897 па ст. ст.), в. Крывая, Клімавіцкі павет, Магілёўская губерня (сучас. Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць). Урач-акушэр-гінеколаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1935; прысуджана па сукупнасці навуковых прац), дацэнт (1931). Галоўны акушэр-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя БССР (1945–1952). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Магілёўская фельчарска-акушэрская школа (1917), Казанскі ўніверсітэт (1923).
    Навуковыя інтарэсы: пертурбацыя для лячэння бясплоддзя; ажыўленне ўяўнапамерлых нованароджаных; абязбольванне і паскарэнне родаў шляхам навакаінавай блакады тазавага нерва.
    Месца працы, пасада: Казанская акушэрска-гінекалагічная клініка, ардынатар і Бранская губернская бальніца, загадчык гінекалагічнага аддзялення (1923–1926); Мінская акушэрска-гінекалагічная клініка (1926–1933, асістэнт, старшы асістэнт, дацэнт), адначасова Мінскі цэнтральны радзільны дом (1927–1933, галоўны ўрач); Магілёўская абласная клінічная бальніца (1934–1941, загадчык акушэрска-гінекалагічнага аддзялення); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1945–1967; дацэнт, з 1949 – в. а. загадчыка, у 1953–1967 – загадчык кафедры акушэрства і гінекалогіі), адначасова Мінскі гарадскі радзільны дом (1949–1963, галоўны ўрач).
    Узнагароды: званне "Заслужаны ўрач БССР" (1956), ордэны "Знак Почета" (1952,1967), медаль "За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг." (1945), значок "Отличнику здравоохранения" (1949) і інш.
    Памёр 09.05.1984.

        Варыянтная форма
    Lâgenčanka, Ivan Sârgeevіč (1897—1984)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Факультэт аховы мацярынства і дзяцінства
    Лягенчанкі (дынастыя / сям'я)
    Легенченко, Иван Сергеевич (кандидат медицинских наук ; акушерство и гинекология ; 1897—1984) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Лягенчанка Іван Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 419.
    Легенченко Иван Сергеевич // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 61—62.
    // Здравоохранение Беларуси. — 1977. — № 2. — С. 90.
    // Здравоохранение Беларуси. — 1967. — № 4. — С. 92.
    Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях".