unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Панкратаў, Валянцін Гаўрыілавіч (кандыдат меддыцынскіх навук ; дэрматавенералогія ; нар. 1942)

    Нарадзіўся 08.02.1942, в. Падмажжа (у 2-ой палове 20 ст. далучана да Семежава), Капыльскі раён, Мінская вобласць. Урач-дэрматавенеролаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1969), дацэнт (1989). Пазаштатны галоўны спецыяліст па дэрматавенералогіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусі (1987–1997).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1965).
    Навуковыя інтарэсы: вывучэнне эпідэміялогіі, патагенезу, клінікі сіфілітычнай і спалучанай венерычнай інфекцыі; распрацоўка новых методык амбулаторнага і стацыянарнага лячэння хворых сіфілісам; прафілактыка прыроджанага сіфілісу, позніх паражэнняў цэнтральнай нервовай сістэмы і ўнутраных органаў.
    Больш за 10 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
    Месца працы, пасада: Беларускі навукова-даследчы скурна-венералагічны інстытут (1965–1974, малодшы навуковы супрацоўнік; 1977–1981 і 1984–1987, кіраўнік аддзела венералогіі, з 1986 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце); Канакрыйскі політэхнічны інстытут (Гвінейская Рэспубліка; 1974–1977, загадчык кафедры скурных і венерычных хвароб); Канакрыйскі ўніверсітэт (Гвінейская Рэспубліка; 1981–1984, загадчык кафедры скурных і венерычных хвароб); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 1988; у 1997–2007 – загадчык кафедры скурных і венерычных хвароб).
    Узнагароды: медалі "За доблестный труд" (1970), "За працоўныя заслугі" (2010), знакі "Отличник здравоохранения" (1986), "Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь" (2003) і інш.

        Варыянтная форма
    Pankrataŭ, Valâncіn Gaŭryіlavіč (нар. 1942)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Медыка-прафілактычны факультэт
    Панкратов, Валентин Гавриилович (кандидат медицинских наук ; дерматовенерология ; род. 1942) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Физико-химическое и функциональное исследование кожи у здоровых людей и у больных микозами стоп : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук : 760 / В. Г. Панкратов. — Минск, 1969.
    Панкратов Валентин Гавриилович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 2. — С. 218.
    Панкратов Валентин Гавриилович : (к 70-летию со дня рождения) // Медицинский журнал. — 2012. — № 1. — С. 156—157.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.