unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Лавінскі, Хрыстафор Хрыстафоравіч (доктар медыцынскіх навук ; гігіена ; 1940—2018)

    Нарадзіўся 03.05.1940, г. Нясвіж, Мінская вобласць. Урач-гігіеніст. Доктар медыцынскіх навук (1995), прафесар (1997).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1964), Ваенна-медыцынская акадэмія імя С. М. Кірава (Ленінград; 1973).
    Навуковыя інтарэсы: гігіена харчавання; экалогія і арганізацыя санітарнага нагляду; тэорыя харчавання ў экстрэмальных сітуацыях; разгрузачна-дыетычная тэрапія.
    Месца працы, пасада: Група савецкіх войскаў у Германіі (1964–1970, малодшы ўрач, урач-гігіеніст); Ваенна-медыцынская акадэмія імя С. М. Кірава (Ленінград; 1973–1987; выкладчык кафедры агульнай і ваеннай гігіены, у 1984–1987 – намеснік начальніка кафедры); Ніжагародскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1987–1990, начальнік кафедры ваеннай і ваенна-марской гігіены); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 1991; дацэнт кафедры агульнай гігіены, загадчык курса ваеннай гігіены, у 1994–2005 – загадчык кафедры агульнай гігіены, з 2005 – прафесар); Навукова-практычны цэнтр гігіены (з 2014, галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі гігіены дзяцей і падлеткаў).
    Узнагароды: знакі "Отличник здравоохранения СССР" (1983), "Отличник здравоохранения Республики Беларусь" (2000), ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і інш.
    Памёр 16.03.2018.

        Варыянтная форма
    Lavinski, Hrystafor Hrystaforavіč (1940—2018)

        Гл. таксама
    Навукова-практычны цэнтр гігіены (Мінск)
    Лавинский, Христофор Христофорович (доктор медицинских наук ; гигиена ; 1940—2018) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Дысертацыя "Экотоксикологические подходы к нормированию антропогенных нагрузок" (1995).
    Лавінскі Хрыстафор Хрыстафоравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 85.
    Лавинский Христофор Христофорович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 214—215.
    Христофор Христофорович Лавинский : (к 75-летию со дня рождения) // Здравоохранение. — 2015. — № 7. — С. 79—80.
    БД Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі "Личности в истории белорусской медицины".
    Сайт Навукова-практычнага цэнтра гігіены. Персанальная старонка.