На главную |
---|
Справка
Глушакова, Ніна Яфімаўна (кандыдат медыцынскіх навук ; біяхімія ; гігіена ; 1911—1992) |
Нарадзілася 30.12.1911 (17.12.1911 па ст. ст.), с. Красовічы, Клімавіцкі павет, Магілёўская губерня (сучас. пас. Красавічы, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць). Біяхімік, гігіеніст. Кандыдат медыцынскіх навук (1940), дацэнт (1961). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Магілёўскі медыцынскі тэхнікум (1929), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1936; аспірантура, 1939).
Навуковыя інтарэсы: санітарна-гігіенічныя праблемы; уплыў тэрмічнай траўмы і прамянёвага апраменьвання на абменныя працэсы; роля шчытападобнай залозы ў працэсе абмену рэчываў; уплыў проціпухлінных антыбіётыкаў на папярэджанне развіцця злаякасных новаўтварэнняў.
Месца працы, пасада: Фельчарска-акушэрскі пункт (Клімавіцкі раён; 1929–1931, акушэрка); Клінічны гарадок (Мінск; 1931–1936, медыцынская сястра гінекалагічнага аддзялення); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1939–1941 і з 1946; у 1961–1970 – дацэнт, у 1970–1974 – загадчык кафедры біялагічнай хіміі); Баранавіцкая ваенная акруга (1945–1946, начальнік гігіенічнага аддзела санітарна-эпідэміялагічнай лабараторыі); Беларускі навукова-даследчы санітарны інстытут (1946–1952, старшы навуковы супрацоўнік харчовага аддзела, загадчык аддзела каналізацыі ачысткі і санітарнай аховы адкрытых вадаёмаў).
Узнагароды: ордэн Чырвонай Зоркі, медаль "За оборону Москвы" і інш.
Памерла 01.12.1992, пахавана ў Мінску на Паўночных могілках.
Варыянтная форма
Glušakova, Nіna Âfіmaŭna (1911—1992) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Медыцынскі факультэт замежных навучэнцаў |
Глушакова, Нина Ефимовна (кандидат медицинских наук ; биохимия ; гигиена ; 1911—1992) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Химические процессы в живом организме : в помощь слушателям народного университета здоровья / Н. Е. Глушакова. — Минск, 1961.
Глушакова Нина Ефимовна // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 130.
Глушакова Нина Ефимовна // Книга памяти ветеранов Великой Отечественной войны – сотрудников республиканского унитарного предприятия "Научно-практический центр гигиены". — Гомель, 2022. — С. 49—50.
Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |