unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Дудараў, Вячаслаў Сяргеевіч (доктар медыцынскіх навук ; прамянёвая дыягностыка і тэрапія ; нар. 1946)

    Нарадзіўся 22.01.1946, г. Іланскі, Краснаярскі край, Расія. Урач прамянёвай дыягностыкі, эндаваскулярны хірург. Доктар медыцынскіх навук (2003), дацэнт ().
    Адукацыя: Краснаярскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1969).
    Навуковыя інтарэсы: распрацоўка комплексных метадаў прамянёвай дыягностыкі і рэнтгена-эндаваскулярнага лячэння рака розных лакалізацый; інтэрвенцыйная анкарадыялогія.
    Месца працы, пасада: Краснаярскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1969–1975, асістэнт кафедры нармальнай анатоміі чалавека); Бальніца хуткай медыцынскай дапамогі (Краснаярск; 1975–1978, урач-рэнтгенолаг); Бальніца хуткай медыцынскай дапамогі (Крывы Рог, Украіна; 1979–1980, урач-рэнтгенолаг); Гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі (Мінск; 1980–1984, урач-рэнтгенолаг); РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (з 1984, малодшы, з 1986 – старшы, з 1991 – вядучы навуковы супрацоўнік аддзялення дыягностыкі і прамянёвай тэрапіі, у 1994–2002 – загадчык ангіяграфічнага кабінета, з 2002 – урач-рэнтгена-эндаваскулярны хірург аддзялення прамянёвай дыягностыкі, з 2011 – галоўны навуковы супрацоўнік дыягнастычнага аддзела з групай прамянёвай дыягностыкі); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (з 2009, дацэнт кафедры прамянёвай дыягностыкі). Інфармацыя на 2023.

        Варыянтная форма
    Dudaraŭ, Vâčaslaŭ Sârgeevіč (нар. 1946)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Факультэт грамадскага здароўя і аховы здароўя
    Дударев, Вячеслав Сергеевич (доктор медицинских наук ; лучевая диагностика и терапия ; род. 1946) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Эффективность рентгеноэндоваскулярных вмешательств в комплексной диагностике и лечении рака легкого, почек и печени : диссертация ... доктора медицинских наук : 14.00.19 ; 14.00.14 : защищена 00.00.2001 : утверждена 05.03.2003 / Дударев Вячеслав Сергеевич. — Минск, 2001.
    Дударев Вячеслав Сергеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 464.
    Дудараў Вячаслаў Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 382.
    Дударев Вячеслав Сергеевич // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 420—421.
    Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Персанальная старонка.