Справка
Нарадзілася 14.04.1955, в. Амговічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць. Урач-педыятр, эндакрынолаг. Доктар медыцынскіх навук (1997), прафесар (2003).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1978).
Навуковыя інтарэсы: захворванні эндакрынных органаў, перш за ўсё шчытападобнай залозы, сярод дзяцей і падлеткаў, якія падвергліся ўздзеянню радыенуклідаў; ультрагукавы метад даследавання шчытападобнай залозы сярод дзяцей і падлеткаў; удасканаленне ранняй дыягностыкі тыроідных неаплазій рознага генезу; распрацоўка і ўкараненне малаінвазіўных метадаў лячэння вузлавых утварэнняў шчытападобнай залозы; паляпшэнне падыходаў да карэкцыі стану здароўя ў асоб, прааперыраваных з нагоды карцынома шчытападобнай залозы.
Месца працы, пасада: 3-я дзіцячая клінічная бальніца (Мінск; 1979–1981, супрацоўнік аддзялення рэанімацыі); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1981–1989, малодшы навуковы супрацоўнік групы дзіцячай нефралогіі пры кафедры дзіцячых хвароб № 2); Навукова-даследчы клінічны інстытут радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі. Гомельскі філіял (1989–2003, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (2003–2021, галоўны навуковы супрацоўнік навукова-даследчай лабараторыі, прафесар кафедры эндакрыналогіі).
Памерла 00.00.2021.
Варыянтная форма
Drozd, Valâncіna Mіhajlaŭna (1955—2021) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Ультразвуковая диагностика патологии щитовидной железы у детей, подвергшихся радиационному воздействию в результате аварии на ЧАЭС : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.09 / Дрозд Валентина Михайловна. ― Минск, 1997.
Дрозд Валентина Михайловна // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 414—416. (Месца нараджэння: д. Алповичи – памылковая.)
БД Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі "Личности в истории белорусской медицины".
Сайт БелМАПА.
Сайт БелМАПА. Некралог.