unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Каменская, Ніна Васільеўна (доктар гістарычных навук ; 1914—1986)

    Нарадзілася 10.01.1914 (28.12.1913 па ст. ст.), г. Асіповічы, Магілёўская вобласць. Гісторык. Доктар гістарычных навук (1959), прафесар (1961). Член-карэспандэнт АН БССР (1959).
    Адукацыя: Магілёўскі педагагічны інстытут (1937), Інстытут гісторыі АН БССР (дактарантура, 1956).
    Навуковыя інтарэсы: гісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны на Беларусі, утварэння БССР, Камуністычнай партыі Беларусі і Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі.
    Месца працы, пасада: Інстытут гісторыі АН БССР (з 1944 – старшы навуковы супрацоўнік, у 1946–1948 і 1957–1962 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1951–1954 і 1956–1957 – загадчык сектара гісторыі Савецкай Беларусі; у 1965–1969 – дырэктар; з 1974 – старшы навуковы супрацоўнік); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. і. Леніна (1948–1951, загадчык кафедры гісторыі БССР); Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КПБ (1962–1964 – дырэктар); Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1969–1974, прарэктар па навуковай рабоце, адначасова загадчык кафедры гісторыі БССР).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1981) ордэны "Знак Почета" (1963, 1969) і інш.
    Памерла 22.03.1986.

        Варыянтная форма
    Kamenskaâ, Nina Vasil'eŭna (1914—1986)

        Гл. таксама
    Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы (Мінск)
    Інстытут гісторыі (Мінск). Дырэктар
    Каменская, Нина Васильевна (доктор исторических наук ; 1914—1986) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Участие белорусского народа в разгроме интервентов и белогвардейцев и социалистическое строительство в Белоруссии в годы гражданской войны : автореферат диссертации ... доктора исторических наук / Н. В. Каменская. ― [Минск], 1958.
    Каменская Нина Васильевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 859.
    Каменская Ніна Васілеўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 517.
    Каменская Нина Васильевна // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 400—401.
    Каменская Ніна Васільеўна // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1972. — Т. 5. — С. 300.
    Сайт "MOGILEW.BY". Персанальная старонка.