unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Іваноў, Аркадзь Пятровіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; оптыка ; нар. 1929)

    Нарадзіўся 29.12.1929, г. Самара, Расія. Фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1967), прафесар (1970). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1974).
    Адукацыя: Ленінградскі інстытут дакладнай механікі і оптыкі (1953).
    Навуковыя інтарэсы: оптыка рассейваючых асяроддзяў; вывучэнне пераносу радыяцыі ў рассейваючых аб'ектах; лазернае зандзіраванне атмасферы і воднай прасторы; аптычныя сістэмы сувязі, лакацыі, перадачы інфармацыі і відарысаў; спектраскапія дыспергіраваных люмінесцыруючых аб'ектаў; гідраоптыка; аптычныя з'явы ў атмасферы
    29 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы.
    Месца працы, пасада: Дзяржаўны аптычны інстытут імя С. І. Вавілава (Ленінград; з 1953); Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава (з 1959; старшы навуковы супрацоўнік, з 1964 – загадчык лабараторыі оптыкі рассейваючых асяроддзяў, з 2004 – галоўны навуковы супрацоўнік).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1991), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2002), прэмія Савета Міністраў СССР (1981) і інш.

        Варыянтная форма
    Ivanoŭ, Arkadz' Pâtrovіč (нар. 1929)

        Гл. таксама
    Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава (Мінск)
    Иванов, Аркадий Петрович (доктор физико-математических наук ; оптика ; род. 1929) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Спектрофотометрические закономерности свечения диспергированных люминесцирующих объектов : автореферат диссертации ... кандидата физико-математических наук / А. П. Иванов. ― [Ленинград, 1958].
    Иванов Аркадий Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С.
    Іваноў Аркадзь Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 151.
    Иванов Аркадий Петрович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 387—388.
    Объяснить и предсказать : десять очерков об ученых / А. В. Зиновьев. — Минск, 2010.
    Аркадий Петрович Иванов : (к 90-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-матэматычных навук. — 2019. — Т. 55, № 4. — С. 505—506 : ил.